У Беларусі з’явіцца «алімпійскі факультатыў» для першакласнікаў

Праграму факультатыва, разлічанага на 1 гадзіну на тыдзень, зацвердзілі ў Міністэрстве адукацыі. Ён будзе называцца «Да алімпійскіх вяршыняў».


Факультатыў складаецца з трох модуляў: «Здаровы лад жыцця», «Віды спорту» і «Прынцыпы ФэйрПлэй».

9.jpg

Факультатыў мае на мэце стварэнне ўмоў для фізічнага і інтэлектуальнага развіцця вучняў, павышэнне рухальнай актыўнасці сродкамі фізічнай культуры, фарміраванне цікавасці да здаровага ладу жыцця.

Рухальную актыўнасць навучэнцаў плануецца павышаць праз правядзенне спартыўных квэст-гульняў.

Факультатыў будзе праводзіцца 1 раз на тыдзень.