Унікальная тэатральная суполка “Альтэр Эга” дала спектакаль у межах Фестывалю сучаснага мастацтва “ДАХ-9” у мінскім Палацы мастацтваў 10 верасня.
Творчы калектыў “Альтэр Эга” склаўся ў псіханеўралагічным інтэрнаце № 3 г. Мінска ў 2006 годзе. За тры гады свайго існавання артысты тэатральнага аб’яднання мелі выступы на многіх пляцоўках у Беларусі, а таксама чатыры канцэрты ў Нідэрландах.
Па словах кіраўніка калектыву Святланы Яцэвіч-Падлявальцавай беларуская публіка яшчэ не зусім падрыхтаваная да такіх выступаў, і многія з недаверам ставяцца да арганізацыі канцэртаў “Альтэр Эга”. Між іншым, для артыстаў творчае суполкі магчымасць паказаць свае таленты мае вялікае значэнне.
У ходзе імпрэзы артысты “Альтэр Эга” спявалі ды чыталі вершы, ладзілі касмагарычнае шоў і дарылі кветкі наведвальнікам, дзяліліся пазітыўнай энэргетыкай, дэманстравалі харэаграфічныя нумары.
Выступ артыстаў цягнуўся больш за паўтары гадзіны, а наведвальнікі запоўнілі ўсю прастору экспазіцыйнай пляцоўкі на першым паверсе Палаца мастацтваў.
Афіша далейшых падзеяў на ДАХу тут: https://dach-9.blogspot.com
Тэгі: Мінск