Канцэртная прэзентацыя новага альбома Алеся Камоцкага, які атрымаў назву “9”, адбудзецца 9 верасня ў малой зале КЗ “Мінск”. У гэты ж дзень альбом павінен з’явіцца ў музычных крамах.
“9” – першы альбом уласнага новага матэрыялу Камоцкага з часоў дыска “Дах” (2006). Музычны лейтматыў новай працы Алеся – лагодная і сонечная боса-нова, дзякуючы якой творы вядомага паэта і барда заззялі новымі колерамі. У запісе прымалі ўдзел інструменталісты найвышэйшага гатунку: Аляксандр Шувалаў (баян), Валеры Башкоў (бас), Алег Змушка (гітара), Анатоль Лабанок (кантрабас), Андрэй Лабчэўскі (клавішныя), Аляксандр Сазонаў (ударныя), Віталь Ямуцееў (кларнет, саксафон). Тэкст цалкам і відэа.
Пачатак у 19.00.
Квіткі: 15-35 тыс. руб.
Даведкі: (017) 328 66 38, (029) 626 90 92.
Тэгі: Мінск