Агляд дзяржаўных літаратурных часопісаў.
“Нёман”
Заканчэнне рамана А. Паповай “Гэты салодкі голас Сірэны” чакалася з нецярпеннем. Гісторыя Вялікай Спакусы зрабіла поўны круг, канцоўка прадказальная. Але чытаць, бясспрэчна, было варта. Бо падобныя творы ўласна і трэба называць “літаратурай як яна ёсць” – займальныя прыдуманыя гісторыі, “смачна” напісаныя, з выгінастым сюжэтам і тонкім гумарам. Мы адвыклі, трэба сказаць, ад “літаратуры”… Нагадаць не лішне. Можа, гэты раман якраз і быў сном пра літаратуру, якая, нібы Сірэна-Гаравы можа павесці за сабой, спакусіць, падарваць людзям здароўе, паламаць нечы лёс, патрывожыць дзяржаўны лад, а потым знікнуць. Тэкст цалкам.