Спявачка AnaMova: песня «Купалінка» — пра беларускіх жанчын

09.03.2024 Музыка

Беларуска-польская спявачка AnaMova прэзентавала кліп у тэхна-фолк стылі на кампазіцыю «Купалінка», піша Беларускае Радыё Рацыя.

image-38.jpg


«Відэа пра тое, як нехта вырашае за тысячы людзей і што гэта абавязкова прыводзіць да ціхай трагедыі», — кажа артыстка.

— Купалінка — усё ж такі частка нашага вялікага праекту «Споведзь». І яна для нас вельмі прагучала. Яна пра беларускіх жанчын. І гэты кліп, частка «Споведзі», таксама пра беларускіх жанчын. Вядома, не толькі пра жанчын, пра бацькоў і дзяцей, але збольшага пра дачок і мамаў, што не могуць пабачыцца.

Убачыць кліп на кампазіцыю «Купалінка» цяпер можна ў YouTube: