• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.04.2016 | Літаратура

«Анаталогію» прэзентавалі ў «Кніжнай шафе»

У кнігарні “Кніжная шафа” ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі” адбылася аўтограф-сесія Анатоля Івашчанкі, сёлетняга лаўрэата прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ў галіне прозы.

“Анаталогія” – першая кніга прозы Анатоля Івашчанкі, але чацвёртая па ліку для яго. Перад тымі былі дзве кнігі вершаў і літаратуразнаўчая манаграфія пра паэтыку Алеся Разанава. Нягледзячы на трывалую кніжную скіраванасць і аўтара, і месца (“Кніжнай шафы”), імпрэза адбывалася збольшага ў музычным ключы, а таксама займела элементы дыскусіі і размовы з наведнікамі.

Музычнасць праявілася ў прэзентацыі анталогіі рускай рок-паэзіі, перастворанай па-беларуску цэлай плоймай сучасных перакладчыкаў і апублікаванай у № 69 часопіса “Дзеяслоў”. Пад час аўтограф-сесіі прагучалі беларускамоўныя варыянты песень Аляксандра Башлачова, Барыса Грабеншчыкова, Юрыя Шаўчука. Акампанаваў гітары Анатоля Івашчанкі мультыінструменталіст Уладзімір Дрындрожык. Ён таксама зрабіў свой унёсак у рок-анталогію, праспяваўшы свой пераклад песні гурта “Пікнік”, а таксама некалькі ўласных твораў.

Уладзімір Дрындрожык

Чытачы Анатоля Івашчанкі, якія прыйшлі на ягоную прэззентацыю, актыўна цікавіліся творчымі пытаннямі: праблемай рэдагавання тэкстаў і самарэдагавання, наколькі замінае ці дапамагае філалагічная адукацыя ў творчасці, наяўнасцю ці адсутнасцю прататыпаў у апавяданнях, змешчаных у кнізе “Анаталогія”. Выразны водгук займела чытанне апошняга раздзелу кнігі, дзе аўтар сабраў парадаксальныя выказванні сваіх дзяцей.

Чаргуючы чытанне ўрыўкаў з апавяданняў з выкананнем музычных нумароў, аўтар актыўна супольнічаў з публікай, дзякуючы чаму вечарына набыла нязмушаны характар. Шмат да Анатоля Івашчанкі было і пытанняў, а аўтар найлепшага атрымаў сувеніры і паштоўкі ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі

Крыху больш за паўгода працуе праект Women in Tech, разлічаны на навучанне IT-прафесіям жанчын, асабліва тых, якія праз...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі
    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип