Мастак Андрэй Бусел выйшаў на волю пасля 13 сутак арышту

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Мастака затрымалі 8 верасня, а пазней асудзілі на 13 сутак арышту. Па якой прычыне яго затрымалі і ў чым абвінавацілі, невядома.


photo_2022-09-22_09-32-23.jpg

Андрэй — вядомы мастак з Мінска. Ягоныя працы: трамвай на сцяне галерэі «Ў», цягнік метро побач з «Пясочніцай», невялікія люстэркі ў незвычайных рамах, раскіданыя па ўсім горадзе.