Заснавальнік выдавецтва «Янушкевіч» падзяліўся спісам кніг, якія мусілі выйсці гэтым летам, але так і не выйшлі з-за вядомых травеньскіх падзей, і дадаў, што «ўсе кнігі абавязкова з’явяцца на свет».
Вось спіс выданняў, якія мусілі пабачыць свет гэтым летам:
1. Джордж Оруэл «Ферма жывёлаў» (няма чаго дадаць)
2. Кормак Маккарці «Дарога» (найлепшая постапакаліптыка 21 стагоддзя)
3. Алесь Кудрыцкі «Казік з Каменнай Горкі і вядзьмар Схаванага горада» (беларускае фэнтэзі для падлеткаў)
4. Салі Руні «Размовы з сябрамі» (сусветны бестселер сучаснасці)
5. Эрнэст Хэмінгуэй «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)» (гэты раман зрабіў аўтара знакамітым)
6. Фрэнсіс Скот Фіцджэральд «Вялікі Гэтсбі» (няма чаго дадаць)
7. Эрых Марыя Рэмарк «Чорны абеліск» (без каментарыяў)
8. Павел Волотович, Алексей Ковалев «Минск тусовочный 90-х» (убойная кніга пра нефармальны горад)
9. «Песня песняў», пераклад Сяргея Шупы (слынная старабіблейская кніга)
Праз тое, што ў кнігарні выдавецтва адбыўся ператрус, а Андрэй Янушкевіч і супрацоўніца крамы Наста Карнацкая былі затрыманыя, кнігі, натуральна, не выйшлі.
«Ці збяднеў беларускі кніжны рынак ад гэтага? Пакінем гэтае пытанне без адказу. Затое нічога шкоднага не выйшла, і дзяржава можа спаць спакойна. Але ўсе кнігі безумоўна з’явяцца на свет. Чытачы могуць спаць спакойна», — напісаў Андрэй Янушкевіч.
Чытайце яшчэ:
Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?