Творчая сустрэча са старшынёй Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антонам Астаповічам і вядомым беларускім бардам і пісьменнікам Змітром Бартосікам адбудзецца 20 сакавіка ў Германавіцкім культурна-асветным цэнтры імя Язэпа Драздовіча вёскі Германавічы.
Антон Астаповіч выступіць з лекцыяй, прысвечанай гісторыка-культурнай спадчыне Шаркаўшчынскага раёну і праблемам яе захавання.
Зміцер Бартосік распавядзе пра сваю творчасць, праспявае свае новыя песні і старыя хіты.
Імпрэза будзе ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма!”.
Пачатак а 17:00.