Эпл абвясціла пераможцаў у штогадовай прэміі Apple Design Awards. У намінацыі «Візуал і графіка» перамагла праграма Loona, якую стварылі беларускія распрацоўшчыкі, паведамляе «Народная воля».
Праграма дапамагае наладзіцца на здаровы сон «шляхам уздзеяння на эмацыйны фон». Распрацоўкай займалася каманда пад кіраўніцтвам Андрэя Янчурэвіча і Дзмітрыя Дорына. Таксама ў сузаснавальніках пазначаны Сяргей Ганчар і Яўгеній Неўгень — яны сталі вядомымі дзякуючы праграме MSQRD, якую набыў Facebook.
Таксама ў гэтай катэгорыі Эпл адзначыла гульню кітайскай студыі miHoYo Limited пад назвай Genshin Impact.