У межах феcтывалю ДАХ-ХI
і кампаніі «Будзьма»
Правядзенне мастацкага і літаратурнага (а магчыма, і музычнага, тэатралізаванага) пленэра на працягу трох дзён: 1–3 жніўня 2010
Умовы ўдзелу
– Запрашаюцца ўсе ахвотныя, што жадаюць узяць удзел у стварэнні арт-мерапрыемстваў «Прысвячэнне Язэпу Драздовічу», якія будуць адбывацца ў Беларусі і за яе межамі ў найбліжэйшыя дзесяць гадоў . Усе мерапрыемствы вымагаюць пэўных творчых ахвяраванняў з боку удзельнікаў, як гэта на працягу свайго жыцця неаднойчы рабіў мастак, даследчык беларушчыны і касмічнага сусвету Язэп Нарцызавіч Драздовіч (1888–1954).
– Удзельнікі прыходзяць на арт-літ-пленэр «Прысвячэнне Язэпу Драздовічу» са сваімі мастацкімі матэрыяламі (аркуш ці палатно альбо любы арт-аб’ект, падрыхтаваная часткова скульптура ці іншая форма для творчага працэсу, разам са сваімі фарбамі, пэндзлямі і г.д).
Расклад працы пленэру
1 жніўня ўдзельнікі пленэру з 9–10 гадзін збіраюцца каля ўваходу ў Палац мастацтваў, дзе адбываецца іх рэгістрацыя, паведамляецца пра месца правядзення пленэру і вызначаюцца дакладныя ўмовы яго правядзення на працягу 1–3 жніўня. Падчас пленэру ўдзельнікі даведаюцца пра незвычайнае жыццё і спадчыну мастака, пісьменніка, навукоўца, аматара астраноміі, першага беларускага мастака-касміста Язэпа Драздовіча. Ёсць некалькі цікавых падказак для удзельнікаў пленэру: 1) правесці апытанне знаёмых і незнаёмых людзей у вашым горадзе, на вёсцы з адным пытаннем: «Што вы ведаецце пра Я. Драздовіча? 2) назавіце працы Я. Драздовіча, якія зрабілі на вас самае незвычайнае ўражанне і чаму; 3) стварыце сваю творчую працу пад уражаннем самай хвалюючай для вас карціны, апавядання Я. Драздовіча.
2 жніўня яшчэ можна зарэгістравацца (нават па тэлефоне з куратарам) і працягнуць творчую працу ў вызначаным месцы. Збор творчых прац удзельнікаў пленэру працягнецца да 20 гадзін 2 жніўня ў Палацы мастацтваў. Усе працы перадаюцца аргкамітэту фестывалю «ДАХ», які рыхтуе іх для выставы,
3 жніўня (увечары) адбудзецца выстава творчых прац удзельнікаў арт-літ-пленэру «Прысвячэнне Язэпу Драздовічу». Адбудзецца падвядзенне вынікаў пленэру і ўрачыстая ўзнагарода пераможцаў, як і дэманстрацыя дакументальнага фільма «Летуценні Я. Драздовіча» разам з лекцыяй Ю. Малаша «Я.Драздовіч — волат беларускага адраджэння».
Падчас сустрэчы ўдзельнікі літаратурнага пленэру чытаюць свае творы. Адбываецца ўзнагарода ўдзельнікаў пленэру. Пасля лекцыі і прагляду фільма адбываецца вольная дыскусія з удзелам вядомых навукоўцаў, мастацтвазнаўцаў, пісьменнікаў і ўсіх, хто прыйдзе на гэтае мерапрыемтсва.
Для ўсіх удзельнікаў арт-літ-пленэру «Прысвячэнне Я. Драздовічу» пажадана паглядзець альбом «Язэп Драздовіч» і часопіс «Дзеяслоў» за 2009 г. №2 (39) з публікацыяй Ю. Малаша «На пакрасу жыцця». Слова пра беларускага «небазнаўца» Я. Драздовіча» (сайт часопіса ёсць у інтэрнэце).
Арганізатары «ДАХУ-ХІ» — Алесь Родзін, Зміцер Юркевіч.
Куратар пленэру — Юрась Малаш (тэл. (029) 18-13-008).