• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.05.2013 | Adnak!

Арт-праект Zabor: пытання, на якой мове будаваць камунікацыю, нават не ўзнікала

Працягваем знаёмcтва з вартымі беларускамоўнымі праектамі. У сённяшнім выпуску арт-праект Zabor – спроба вярнуць гораду тое, чаго ў ім бракуе, – мастацтва і беларускую мову.

У ліпені 2012 года стартаваў арт-праект Zabor, мэта якога — размясціць рэпрадукцыі сучасных беларускіх мастакоў на платах гарадоў. У праекце ўзялі ўдзел 4 мінскія мастакі, якія працуюць у розных кірунках, ад наіўнага мастацтва да канцэптуалізму. У рэгіёнах да выставы далучаецца яшчэ па адным творцы — пераможцы адмысловага адборачнага конкурсу “На Zabore”.

Амаль уся прома-прадукцыя праекта – афішы, буклеты, запрашэнні, як і ўласна выстава (подпісы да рэпрадукцый) – выкананыя на беларускай мове. Амаль, бо прэс-рэлізы ўсё ж даводзіцца пісаць на дзвюх мовах – многія СМІ публікуюць матэрыялы выключна па-руску.

Чаму на беларускай мове? Усё відавочна – кажуць арганізатары, ды і пытання, на якой мове будаваць камунікацыю нават не ўзнікала. Па-першае, у праекце ўдзельнічаюць толькі беларускія мастакі, таму хацелася падкрэсліць менавіта беларускі складнік выставаў. Па-другое, сама тэма праекта – Беларусь, гэта выставы пра беларусаў і для беларусаў, а на выстаўленых рэпрадукцыях выяўлены вядомыя помнікі нашай архітэктуры, знакавыя падзеі, характэрныя для Беларусі персанажы. Да таго ж беларуская мова вельмі арганічна ўпісваецца ў гарадскую прастору, нават пры тым што большасць суайчыннікаў размаўляе па-руску.

Пасля запуску праекту, арганізатарам пачалі пісаць і званіць – выказвалі падзяку за тое, што Zabor беларускамоўны. З нараканняў хіба што той момант, што ў Беларусі часта бываюць замежныя турысты (у асноўным з Расіі, Украіны), якія не разумеюць па-беларуску. Відавочна, што такая заўвага неістотная, бо, напрыклад, цяжка ўявіць, каб тыя ж турысты прыехалі ў Францыю, пабачылі праект на французскай мове і пачалі званіць-абурацца, што не разумеюць.

Беларуская мова, як і мастацтва, існуе сама па сабе, яна не надта ўцягнута ў наша штодзённае жыццё і пераважна ў яе падобная пазіцыя: калі прастора для мастацтва – гэта галерэі, музеі, то ў мовы – школа, падручнікі, зрэдку – тэлебачанне. Таму арт-праект Zabor –спроба экспансіі адначасова як мастацтва, так і беларускай мовы ў гарадскую прастору. Тым больш, што раней мастацтва было неад’емнай часткай жыцця горада, якую Zabor і вяртае. Тое ж з мовай – праект пераносіць яе ў арганічную гарадскую прастору, дзе мінакі, праходзячы кожны дзень каля таго самага плоту, бачаць беларускія словы.

Выйграе ад камунікацыі на беларускай мове і непасрэдна сама кампанія-арганізатар выставы “Зубр Капітал”. Гэта беларуская інвестыцыйная кампанія, якая існуе і працуе тут, кампанія, створаная ў Беларусі, і камунікацыя на роднай мове дапамагае патэнцыйным кліентам зарыентавацца, бо ў грамадстве існуе ўстойлівае меркаванне, што ўсе інвестыцыйныя кампаніі працуюць з замежжа.

Паводле гутаркі з Антанінай Сераковай, брэнд-мэнэджарам кампаніі “Зубр Капітал”

Выстава арыгіналаў работ мастакоў у Нацыянальным мастацкім музеі зробіцца кульмінацыяй праекту Zabor і збярэ па 8 работ ад кожнага з 9 мастакоў-удзельнікаў. Некаторыя карціны будуць прадстаўленыя ўпершыню! Інвестыцыйная кампанія “Зубр Капітал” плануе адкрыць выставу ў сакавіку 2014 года, а ўсіх ахвочых запрашае паўдзельнічаць у творчым конкурсе – прыдумаць канцэпцыю прасоўвання выставы.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і канфедэрацыі музеяў L’Internationale запрашаюць творцаў з Беларусі і Украіны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР

30 сакавіка 1918 года сучасная беларуская мова ўпершыню стала адзінай дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў у той дзень Народны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

Апошнія навіны

    Культура
    Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве
    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Вандруем разам
    9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

Афіша

  • 01.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гуканне вясны ў Гомелі!

  • 01.04 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 01.04 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 01.04 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 01.04 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 01.04 — 05.04Выстава «Кераміка і ЭТНАбатаніка» ў Гомелі
  • 01.04 — 02.04Выстава Сяргея Русака «Культурны слой» у Познані
  • 01.04 — 02.04Выстава рэпрэсаваных мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип