«Арт сядзіба» прыпыняе сваю дзейнасць

Культурніцкая прастора праіснавала 10 гадоў.

артсядзіба.jpg

«Па прычыне таго, што мы знаходзімся ў стадыі ліквідацыі, а яшчэ неўзабаве прымуць закон аб адказнасці за дзейнасць арганізацый, якія ліквідаваныя, мы прынялі рашэнне не працягваць дзейнасць. Дзякуем усім, хто быў з намі ўсе гэтыя гады,» - паведамляецца на старонцы «Арт сядзібы» ў Фэйсбуку.

«Арт Сядзіба» была створана ў снежні 2011 года ў Мінску. Арганізацыя зладзіла сотні розных мерапрыемстваў: канцэрты, лекцыі, семінары, забаўляльныя імпрэзы, сустрэчы з вядомымі музыкамі, гісторыкамі,грамадскімі дзеячамі.