Пра гэта дзяўчыны паведамілі на старонке праекта ў facebook.
Мы вельмі шчаслівыя, што вы былі разам з намі гэтыя 5 месяцаў! Ваша неверагодная падтрымка і цёплыя словы ў наш адрас натхнялі на творчасць.
Хочацца быць з вамі максімальна шырымі: мы вымушаныя прыпыніцца. Наша творчасць стала настолькі папулярнай, што за ёй пільна сочыце не толькі вы, нашыя прыхільнікі, але і тыя, каму яна не вельмі падабаецца.
Мы прадумвалі розныя бяспечныя варыянты існавання, пры якіх вы б маглі працягваць глядзець нашыя выпускі, але вырашылі, што ў дадзенай сітуацыі найлепшым выйсцем будзе прыпыніцца на некаторы час.
Мы дзякуем, што вы былі з намі! Дзякуем нашым мецэнатам з патрыёна (паколькі выпускаў не плануецца, то мы закрываем патрыён)
Дзякуем усім, хто знаходзіць у сабе міласэрнасць, каб разумець і не асуджаць адзін аднаго.
Мы любім вас, жэўжыкі, і верым, што калі-небудзь абавязкова сустрэнемся! Самыя гарачыя лаўлюлькі вам!