“Атлант” загаворыць на беларускай мове

Яўген Валошын і Глеб Лабадзенка выступяць на мінскім “Атланце” 6 красавіка.

Творчы дуэт выступіць перад працоўным калектывам завода “Атлант”, які знаходзіцца па адрасе: пр. Пераможцаў, 61. Пачатак у 15.30.

У межах сустрэчы адбудзецца прэзентацыя дыска “Галасы” і факсіміле Р. Барадуліна. Глеб Лабадзенка прачытае перад публікай вершы, а Яўген Валошын заспявае свае песні.

Сустрэча ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: