• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.09.2009 | Тузін. Перазагрузка

Atlantica: натхнёныя Караткевічам

У межах праекту “Тузін. Перазагрузка” інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” і грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” праект Atlantica прадстаўляе песню “У свеце не адны” – беларускую версію свайго апошняга хіта “It’s Not About Us”. Каб быць больш адэкватным падчас запісу, лідэр праекту Алекс Дэвід узяўся перачытаць “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча.

Спачатку лідэр праекту Алекс Дэвід асцерагаўся, што пры перакладзе яго песні Atlantica страціць сваю адметнасць і шарм. Але гэтага не адбылося. “Я вельмі хваляваўся перад запісам сваёй першай беларускамоўнай кампазіцыі, – прызнаецца Алекс. – Але, калі мы ўзгаднілі пераклад, то з’явілася ўпэўненасць у тым, што ўсё атрымаецца. Каб быць больш адэкватным падчас запісу, узяўся перачытаць “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча. Калі няма моўнай практыкі, надта цяжка размаўляць”, – апавядае на чысцюткай беларускай мове выканаўца.

Алекс кажа, што даўно марыў заспяваць на роднай мове, але правілы шоў-бізнэсу дыктуюць сваё. “Калі выдаў тры альбомы, паспяваў па-французску і па-ангельску ды засвяціўся на рынку Беларусі і за межамі краіны – тады і адчуў, што Atlantica можа быць і беларускамоўнай”.

Лідэр гурта Atlantica раіць сваім калегам па сцэне не баяцца спяваць па-беларуску: “Цяпер у нашай краіне не вельмі шмат тых, хто размаўляе па-беларуску, але ёсць тэндэнцыя адраджэння мовы. І мне было б прыемна, каб не толькі я ды астатнія ўдзельнікі праекту “Перазагрузка” пачалі спяваць па-беларуску. Не разумею, навошта баяцца мовы, якая з’яўляецца мовай тваёй краіны”, – зазначыў Алекс.

Па-беларуску загучала песня праекту, што атрымала назву “У свеце не адны”. Яе пераасэнсаваў на беларускі лад літаратар Віталь Воранаў. Аўтар арыгінальнай версіі Павал Бараноўскі разам з Алексам Дэвідам назвалі гэты варыянт “вельмі і вельмі прыстойным”. Цяпер Atlantica збіраецца ў тур па Беларусі і Польшчы. “У свеце не адны” абавязкова прагучыць на іх канцэртах.

Atlantica – У свеце не адны (музыка – Алекс Дэвід, анг. тэкст – Павал Бараноўскі, бел. тэкст – Віталь Воранаў)

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Паглядзіце, якой магла б быць адна з цэнтральных вуліц Гомеля пры сучасным падыходзе да добраўпарадкавання. 3D візуалізацыя

Гомельцы і не толькі гомельцы прызвычаіліся глядзець на горад праз стандарты казарменнага добраўпарадкавання:...

valiancina_shauchenka
Культура

У папраўчай калоніі ў Беразвеччы будуць шукаць старажытныя фрэскі

У будынку былога кляштара базыльянаў у Глыбокім, у якім размешчаная папраўчая калонія № 13, хочуць знайсці старадаўнія...

valiancina_shauchenka
Кіно

Топ-10 фільмаў да дня сьмеху

Хаця нагодаў каб сьмяяцца можна знайсьці з гакам, гледзячы на нашую рэчаіснасьць, ня будзе лішнім адкласьці ў бок...

valiancina_shauchenka
Культура

Хто ў хаце гаспадар або Як будзіць дамавіка?

1 красавіка не зусім звычайны дзень. У гэты дзень, згодна з вераваннямі нашых продкаў, прачынаецца Хатнік (Дамавік)....

Апошнія навіны

    Грамадства
    Паглядзіце, якой магла б быць адна з цэнтральных вуліц Гомеля пры сучасным падыходзе да добраўпарадкавання. 3D візуалізацыя
    Культура
    У папраўчай калоніі ў Беразвеччы будуць шукаць старажытныя фрэскі
    Кіно
    Топ-10 фільмаў да дня сьмеху
    Культура
    Хто ў хаце гаспадар або Як будзіць дамавіка?
    Гісторыя
    Дык а чаму «Стары»? Гісторыя Жыгімонта І
    Культура Гісторыя
    Народны каляндар: што і як беларусы адзначалі ў красавіку
    Культура
    Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве
    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»

Афіша

  • 02.04 — 01.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гуканне вясны ў Гомелі!

  • 02.04 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 02.04 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 02.04 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 02.04 — 05.04Выстава «Кераміка і ЭТНАбатаніка» ў Гомелі
  • 02.04Выстава Сяргея Русака «Культурны слой» у Познані
  • 02.04Выстава рэпрэсаваных мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • 9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    • Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип