У тэлеграм-канале выдавецтва «Янушкевіч», а таксама тэлеграм-канале «Белліт», прысвечаным беларускай літаратуры, адначасова з’явіліся два аднолькавыя запісы — рэпост з прапагандысцкага канала АНТ з сюжэтам пра чарговую гадавіну смерці Максіма Багдановіча, піша Reform.by.
Фонду культурнай салідарнасці ў выдавецтве паведамілі, што не маюць да гэтых запісаў ніякага дачынення.
Нагадаем, кіраўнік выдавецтва «Янушкевіч» Андрэй Янушкевіч, а таксама аўтар падкаста і тэлеграм-канала «Белліт» Анастасія Карнацкая былі затрыманыя пасля ператрусу ў новай кнігарні выдавецтва ў дзень яе адкрыцця. Андрэю Янушкевічу прысудзілі 10 сутак, Анастасіі Карнацкай — 13 сутак.