Аўдыяверсія вершаў Андрэя Скурко з'явілася на «Кніжным возе»

«Мы аднавілі сілы пасля каляднага кнігаспаду і вось ужо гатовыя радаваць вас зноў!», — паведамілі стваральнікі праекта на сваёй старонцы ў Фэйсбук.


277.jpg

«Хлапцы і дзяўчаты з праекту Бэйбус зрабілі яшчэ адну серыю вершаў Андрэя Скурко. Ён піша іх свайму сыну з вязніцы.

А яшчэ Андрэй напісаў вершаваную азбуку для дзетак і нават пераклаў на беларускую «Айболита», які па-нашаму назваўся «Доктар Будзь-Здароў». Але пра ўсё па парадку.

Вершы Андрэя Скурко — скарб для дзіцячай літаратуры, бо налітыя любоўю і ўвагай да малых. Яны лёгка чытаюцца, лёгка запамінаюцца і назаўжды застануцца ў нейкім важным закутку свядомасці, з якога ўсё жыццё будзе чалавек пасля чэрпаць натхненне і ўпэўненасць у сваёй каштоўнасці.

Беларуская мова ў гэтых вершах — жывая і натуральная. Directly from чалавек, які думае і гаворыць са сваім дзіцем па-беларуску.

Пасля такога апісання ад выдавецтва Тэхналогія, лічым абавязковым падзяліцца вершамі проста цяпер! <...>».

Паслухаць вершы можна тут.