Выстава "Брэстчына этнаграфічная" ў Брэсце

14.11.2025 - 21.12.2025 16:00 - 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В) Бясплатнае

У пятніцу, 14 лістапада, у Мастацкім музеі Брэста адкрываецца чарговая частка выставы "Брэстчына этнаграфічная. Маларыцкі край".


На выставе можна ўбачыць прадметы з фондаў музея, якія адлюстроўваюць самабытныя асаблівасці рэгіёнаў.

Гэтым разам вы зможаце пазнаёміцца з традыцыйнымі касцюмамі Маларыцкага строю, незвычайнымі ручнікамі, посцілкамі, фатаздымкамі і прадметамі побыту.

Экспазіцыю дапоўнiць грачаны хлеб, тэхналогія вырабу якога ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі ў якасці нематэрыяльнай праявы творчасці чалавека.

Выстава будзе працаваць да 21 снежня.


Вам можа быць цікава

„Калядны спеўны курс“ у Варшаве!

17.12.2025 (00:05 - 23:59) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

Імпрэза “Прыйшла Каляда!” у Мінску

22.12.2025 (14:00 - 16:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Калядны майстар-клас па пісанцы ў Мінску (12+)

22.12.2025 (18:00 - 19:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ