Аўстралійскі дызайнер стварыў новы Comic Sans

07.04.2014 Байнэт

Аўстралійскі дызайнер Крэг Разінскі, які жыве ў Японіі, даў новае жыццё шрыфту Comic Sans. Вынік сваёй працы ён назваў Comic Neue.

«Comic Sans не быў прызначаны для паўсядзённага выкарыстання, — лічыць Крэг, — а Comic Neue выдатна падыдзе і для вылучэння, і для напісання пасіўна-агрэсіўных лістоў на офіс». Шрыфт даступны ў дзвюх версіях: са скругленымі канцамі і без — кожная версія існуе яшчэ і ў некалькіх напісаннях (light, regular, bold, italic).

Спампаваць шрыфт цалкам бясплатна можна на сайце Comicneue.com.