Феміністка, валанцёрка і бабуля беларускай літаратуры — Эліза Ажэшка

Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.

«Smaliennie viepruka»

Эліза Ажэшка — польская ці беларуская пісьменніца? Чаму Ажэшка пісала пра жанчын і пры чым тут паўстанне 1863-га? Фемінізм 1870-х — гэта як? Што такое пазітывізм і хто стаў новым героем літаратуры? Чаму пра Ажэшку казалі, што яна прыняла юдаізм? Чаму пісьменніца так і не атрымала Нобелеўскую прэмію і як яе «ўзнагародзіла» Расія?

Эліза Ажэшка і героі яе твораў — у нашым відэа.