Чаму гэтага аўтара не вывучаюць у школе? Беларускае падсвядомае ў творах Янкі Юхнаўца

Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.

«Smaliennie viepruka»

«Цёмны талент» — так пісаў пра гэтага аўтара Антон Адамовіч. Проза Юхнаўца цяжкая і непрадказальная, на мяжы драмы і хорару. Тут жа — глыбокія беларускія псіхатыпы, якія праяўляюцца ў экстрэмальных сітуацыях. Што рабіць? Куды бегчы? Дзе схавацца ад бяды? Ці — як знайсці сябе? Гісторыя малавядомага эмігранцкага аўтара Янкі Юхнаўца — у нашым відэа.