Паколькі я нешта там часам пішу і нават нешта часам кажу, то ў мяне ўсё часьцей пытаюцца, як я стаўлюся да так званай “рэформы правапісу”.
Рэформа правапісу мяне мала цікавіць. Але ж тым ня менш… Калі мяне раптам чытае нехта з тых таварышаў, якія рыхтавалі тую рэформу, дык я хачу перадаць ім прывітаньне і сказаць проста ў іхныя асьліныя вушы:
Пакіньце маю мову ў спакоі, гаўнюкі. Каму-каму, але дакладна ня вам вырашаць, як нам пісаць. Калі правапіс белмовы і мае патрэбу ў рэфармаваньні, то займацца гэтым павінны беларускамоўныя.
Пісаў, пішу і буду пісаць тарашкевіцай – і ня бачу прычын, чаму мусіць быць інакш. Пісаць наркамаўкай у 2010 годзе мне густ і розум не дазваляюць, а лукашэнкаўкай – яшчэ і сумленьне.
Калі ў кагосьці густ, розум і сумленьне маўчаць, то хай гэтыя людзі самі і выкідваюць неабачліва “запрэшчонныя” імі знакі з маіх тэкстаў.
Багі нікога не асудзяць за невыкананьне кепскіх законаў.
А наогул я за лацінку. Можа, унукі да яе дажывуць. Ці будзе гэта беларуская лацінка, вось у чым пытаньне.