• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.07.2018 | Грамадства

Багдан Сакалоў: Ці не з’явіліся ў беларускасці парасткі шавіністычнасці?

Здаровы патрыятызм, дзе ёсць месца і крытыцы, – аснова развіцця любой дзяржавы, гэта агульнавядомы факт. Без гэтага не было б большай часткі твораў мастацтва, архітэктуры, літаратуры, музыкі і нават навуковых дасягненняў. Але любы патрыятызм мае адваротны бок, які ў любы момант можа эфект стварэння ператварыць у разбуральную сілу, што толькі затармозіць рост дзяржавы. І гэта патрыятызм з парасткамі шавінізму. Такую тэндэнцыю можна выразна пабачыць у Расіі, але насамрэч яна ёсць і тут, у Беларусі. У чым яе асаблівасць, як жывецца беларускаму літоўцу ў такім наваколлі і да чаго гэта можа прывесці? Пра гэта і не толькі сёння і пагаворым.


Меркаванне аўтараў сайта можа не супадаць з пазіцыяй ГКК “Будзьма беларусамі!”


full-huevos-expresivos

Перад пачаткам дыскусійнай тэмы я адразу акрэслю ўласную пазіцыю. Я не лічу шавінізмам спробу краіны абараніць сваю культуру і монаэтнічнасць. Зразумела, што здаровы падыход у эміграцыйнай палітыцы – аснова існавання нацыі і народа ўвогуле. Так склалася, што менавіта ўнікальнасць кожнай краіны, яе разнастайнасць з’яўляюцца асновай развіцця нашай цывілізацыі. Прынамсі, менавіта так лічу я, бо, на маю думку, толькі здаровыя патрыёты краіны могуць даць развіццё ў сваім доме. Таму далейшая гаворка пойдзе пра таўсталобы, упадніцкі і калярасійскі шавінізм, які пачаў з’яўляцца на глебе адсутнасці нармальнай адзінай нацыянальнай ідэі, што вымушае пад сябе скапіраваць квазіімперскія настроі, якія адбываюцца на ўсходзе, але ў сваім кантэксце.

Так, калі мы кажам пра шавінізм у Беларусі, шмат хто скажа: самымі вялікімі ахвярамі гэтага працэсу з’яўляюцца самі ж беларусы. І тут ёсць доля праўды, бо інакш стаўленне большасці да носьбітаў і юзераў роднай мовы назваць цяжка. Але тут хутчэй пытанне таго, наколькі пісьменна варта выбудаваць стратэгію папулярызацыі мовы сярод грамадства і якім чынам гэта можна прасунуць не як экзотыку, а як нацыянальную каштоўнасць і ідэнтычнасць. Як бы тут галоўным памочнікам павінен быць патрыятызм, але ж ён… пайшоў крыху не туды.

Адсутнасць еднасці, нармальнай ідэалогіі і адзінай нацыянальнай ідэі прывяла да таго, што большасць патрыётаў пачала выбудоўваць усё праз манапалізацыю гісторыі ВКЛ і РП у сваёй міфалогіі, аб’явіўшы сябе ледзь не самай вялікай і галоўнай КРАІНАЙ таго часу, ад якой усё далейшае ўзяло пачатак і атрымала развіццё. Можна шмат чаго пачуць пра тыя часы, але толькі добрага. Тут нават Айвенга падасца брудным творам, бо ў тыя часы шляхта была выключна пазітыўным класам, не кажучы ўжо пра любімых нашымі патрыётамі сялянаў, якія, такое адчуванне, ледзь не пагалоўна ўмелі чытаць, былі самымі разумнымі і адукаванымі. А ўсё, што мае негатыўны кантэкст, – дык тое “ворагі-захопнікі палякі” ды “дзікаватыя жмудаліетувяі”. Іншага не дадзена.

І пляваць, што тады не было такога народнага падзелу, які існуе цяпер у сучасных межах. І пофіг, што ВКЛ – гэта дзяржава, ад якой пайшло тры народы. Аснова беларускага патрыятычнага шавінізму – надзець прымроеную ўніформу, узяць шаблю, паглядзець на сябе ўвечары ў люстэрка і крычаць пра тое, як яны там нешта сабе вернуць. Вельмі канструктыўна, асабліва на фоне сучасных праблем краіны, дзе на дадзены момант варта задумацца пра тое, як увогуле тут жыць.

Менавіта на аснове гэтай ідэалогіі з’явіліся так названыя літвіністы, большасць з якіх прытрымліваецца ці поўнай нянавісці і пагарды да народаў былых РП і ВКЛ, ці лічыць сваімі найлепшымі сябрамі палякаў, бо з тымі яны як бы дакладна астатніх ворагаў раскідаюць. І вось тут ужо пачынае пахнуць нават не шавінізмам, а сапраўдным псеўдафашызмам. Чаму псеўда? Бо далей за люстэрка і ФБ справа не ідзе.

Астатнія ж патрыёты збольшага імкнуцца да нечага “ўнікальнага, менавіта беларускага часоў ВКЛ”, не задумваючыся, што тады і сучаснага панятку нацыі не існавала. А народнасцяў было столькі, што на адной сучаснай Беларусі іх было б некалькі штук. Адрозных, дарэчы, адна ад адной. Але самае смешнае вось што: якая ўнікальнасць, калі ВКЛ – дзяржава трох сучасных народаў, а вялікі ўнёсак польскай культуры падчас РП ну ніяк не можа садзейнічаць стварэнню нечага мегаўнікальнага тут? Ды і ўвогуле – чаму гэта так закранае менавіта беларусаў?

Чамусьці літоўцы і палякі тыя ж не дзеляць між сабой крупнік ці старку. Ну так, тэрытарыяльныя спрэчкі праскокваюць сярод ультраправых тых народаў, але ж гэта праблема ўсёй Еўропы. І як ужо казалася, беларускім аматарам дамалёўваць Беларусі новыя тэрыторыі варта крышку памаўчаць, бо застаецца фактам тое, што Заходняя Беларусь дасталася БССР выключна дзякуючы саўку, і “вяртанне захаду” лічылася цывілізаваным светам анексіяй, а не вяртаннем. Як з Крымам цяпер, дарэчы.

Таму паўтару сваю ўлюбёную параду: варта навесці парадак і стварыць цукерку ў тым, што маем, а потым ужо замахвацца на большае, калі пасля росквіту будзе не хапаць. Ну, калі вы, канечне не аматар метадаў Расіі, дзе лепш сядзець у дрыгве, але лічыць сябе вялікай імперыяй.

І вось менавіта гэты шэраг міфаў і тэндэнцый пачынае нараджаць шавінізм у дачыненні да прадстаўнікоў іншых нацый. Напрыклад, тыя ж палякі. Вядома, што большасць уладальнікаў карткі паляка – звычайныя аматары бясплатна перасякаць мяжу ў пагоні за таннымі сасіскамі, але сярод іх хапае і тых, хто сапраўды лічыць сябе палякам і хоча захаваць сваю ідэнтычнасць. Але як толькі ў патрыятычных колах такі заікнецца пра сваю ідэнтычнасць, яго адразу пачнуць кляваць, абвінавачваючы ў здрадзе беларускаму народу. Якая здрада, калі чалавек – паляк, але нарадзіўся тут і хоча лепшага і для гэтай краіны? Чаму яму абавязкова трэба адмаўляцца ад сваёй ідэнтычнасці і назваць сябе беларусам? Ну, некаторыя лічаць інакш.

Прыклады прыкладамі, але я, беларускі літовец, з гэтым сутыкаюся шмат гадоў. З дзяцінства шмат хто даволі балюча рэагаваў на маю не зусім беларускую тыповую знешнасць, а далей я шмат разоў чуў у свой бок абразы, абвінавачванні ў здрадзе беларускім інтарэсам і патануў у патрабаваннях адмовіцца ад літоўскасці, калі хачу нешта рабіць для краіны.

Але ж… Мая літоўскасць ніяк мне не перашкаджае пісаць па-беларуску, працаваць шмат гадоў у нацыянальнай грамадскай сферы, пісаць артыкулы для беларусаў пра Беларусь, крытыкаваць і выказвацца менавіта пра яе. І ўсё гэта – дзеля лепшай краіны. Беларусі. Але літоўскасць для многіх як бяльмо на воку – перашкаджае да жудасці. Большасць маіх аповедаў і згадак Літвы ці ігнаруюцца, ці крытыкуюцца, а ў найгоршым выпадку людзі робяць усё, каб пры мне прынізіць гэтую краіну – мой другі дом. Пры гэтым, калі я крытычна кажу пра Беларусь, я таксама здраднік! Пра РБ можна казаць толькі добрае, жыць у пэўных скрэпах і не мець адрознага ад большасці меркавання – вось што прапагандуе беларускі патрыятычны шавінізм.

І гэта не толькі пра мяне. Тут гатовыя маліцца толькі на Захад ці, у некаторых выпадках, на ўкраінцаў, бо хоць аднаго сябра сярод процьмы ворагаў усё ж вырашылі прыдумаць. Пры гэтым усім унутры самой краіны яшчэ зусім нядаўна былі яскрава вызначаныя народнасці, кшталту дзукаў і палешукоў, але беларускі шавінізм прадугледжвае толькі ўніфікаваную краіну, дзе няма этнічных груп і народнасцяў, толькі адзіны беларускі народ.

Дык у чым мараль? У тым, што шавінізм у Беларусі хутчэй выкліча заняпад нацыянальнай ідэі і скочванне ў дэградацыю, што ніяк не дапаможа народу і краіне развівацца. Мы жывём у час разнастайнасці, і хоць здаровы кансерватызм Еўропе вельмі неабходны, але і скочвацца ў квазіімперскасць таксама нельга, бо эфект будзе яшчэ горшы.

Таму, шаноўныя патрыёты, перастаньце шукаць ворагаў і лічыць, што ў Беларусі ніхто, апроч беларусаў, не жыве. Гэта краіна былой ВКЛ, дзе стала жывуць і ўкраінцы, і літоўцы, якія таксама пайшлі з той старой краіны. І лічыць іх здраднікамі і ворагамі, у тым ліку палякаў, – глупства, бо сучасны свет будуецца на дыпламатыі, а беларусам як ніколі патрэбныя саюзнікі, а не ворагі, бо іх таксама хапае, вы гэта ведаеце. Таму лепш будаваць сучасную, больш адкрытую нацыянальную ідэю, а не скочвацца ў сярэднявечны шавінізм.

 

Багдан Сакалоў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Праграма: ...

valiancina_shauchenka
Асоба

Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Мікіта Мелказёраў жыве ў Варшаве, а ягоныя думкі па-ранейшаму — у беларускай стужцы навінаў. П’е эспрэса памерам...

valiancina_shauchenka
Краіна

Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Скульптуру сімвала старадаўняга мястэчка, Міхала Арханёла, усталявалі ў двары колішняга дамініканскага кляштара ля касцёла...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына

Дасяжныя для спампавання новыя стыкеры, створаныя мастачкай Вольгай Бабурынай, больш вядомай у творчым асяродку як Palunisа. ...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку
    Культура
    Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    Грамадства
    Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках
    Грамадства
    «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    Грамадства Музыка
    «Краіна Ценю (Прывітанне)». Гурт «Маці Ветру» выпусціў новы трэк
    Грамадства
    Незададзеныя пытанні з непрыемнымі адказамі
    Грамадства Літаратура Асоба
    «Чырвоная ўтопія» Святланы Алексіевіч — энцыклапедыя гвалту, у якой не пастаўлена кропка
    Культура
    Дзесьці ля анлайн-вытокаў. Гайд па віртуальнай музейнай прасторы Беларусі
    Музыка
    Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча. У Вільні пакажуць мультымедыйную фотавыставу для тых і пра тых, хто не можа вярнуцца ў родны горад
    Культура Музыка
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Тэстамент Гедыміна: памылка ці поспех вялікага князя? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 31.05 — 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

  • 31.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 31.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 31.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 31.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 31.05 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип