Знаёмцеся з выбітнымі беларускімі спартсменамі ў новым праекце партала “Будзьма беларусамі!” – “Байцоўскі ген”.
Як вядома, за савецкім часам ідэалогія працавала на тое, каб сцерці памяць і веру ў выключнасць беларуса — першым мог быць адно голем “савецкі чалавек”. Так комплекс чалавека малой краіны зрабіўся часткай нацыянальнага менталітэту.
Аднак нашы ваяры былі аднымі з наймацнейшых у свеце, а вайсковыя начальнікі вылучаліся перадавым тактычным наватарствам. І Вялікае Княства Літоўскае было адным з геапалітычных цэнтраў планеты. Нашчадкі выбітных ваяроў мала што ведаюць пра тыя гераічныя часы…
Асаблівы байцоўскі ген беларусаў выяўляецца і ў здольнасцях нашых сучасных байцоў. Яны — сціплыя і высакародныя спартсмены. Некаторыя сталі сусветнымі зоркамі амаль з нуля, без добра падрыхтаванай на радзіме базы. Такія беларускія байцы робяцца знакамітасцямі за мяжой. А дома пра іх мала што ведаюць…
Мы вырашылі расказаць нашым чытачам пра выбітных прадстаўнікоў сучаснага спорту, якія нягледзячы на шматлікія перашкоды паказваюць на радзіме і ў свеце выдатныя вынікі і наяўнасць сапраўднага байцоўскага гену беларусаў.
Інфармацыйныя партнёры: