23 лютага ў рамках правядзення святочнага ваенна-спартыўнага свята на ГКК «Лінія Сталіна» адбылася рэканструкцыя бою зімовай кампаніі «СУРОВАЯ ЗІМА 43-га», у якім ўзялі ўдзел байцы Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, салдаты Вермахта, Арміі Краёвай і Беларускай Краёвай Абароны.
У выніку савецкія войскі зноў перамаглі. Апроч адноўленых эпізодаў гасцям комплексу паказалі пастановачныя выступленні па рукапашным баі і купальнай акрабатыцы. Свае ўменні прадэманстравалі і кінолагі.
Аляксей Сталяроў