“Балцкі Субстрат” у Камайскім Доме культуры ў год юбілею беларускага кнігадруку

19 лютага 2017 г. у Доме культуры мястэчка Камаі, што ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” і акцыі “Пяцісотгоднасць”, прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, прайшла літаратурна-музычная імпрэза з удзелам фолк-блюз ансамбля “Балцкі Субстрат”. Выступоўцы прадставілі на суд шматлікай – да сотні гледачоў – публіцы праграму, складзеную з музычных твораў на словы Казіміра Сваяка (127 год з дня народзінаў якога ўрачыста адзначалася ў гэты дзень у Камаях), Алеся Гаруна, іншых аўтараў, а таксама кампазіцый паводле беларускіх народных песень і нізкі вершаў удзельніка ансамбля, паэта і музыканта Віктара Сямашкі. Прыемным сюрпрызам для наведнікаў імпрэзы стала праведзеная сярод іх музыкамі “Балцкага Субстрату” літаратурна-біяграфічная віктарына на прызы ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

 

 

 

 

 

Фота Іяланты Валуевіч

Тэгі: