Baltija — 2008


Прыемным перадкалядным падарункам для паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна стаў выхад у свет чарговага нумара літаратурна-культурніцкага альманаха “Baltija”. Гэта — выданне літоўскіх літаратараў Клайпеды. А ягоным рэдактарам з’яўляецца малады літоўскі паэт і перакладчык Дайніус Сабецкіс. Менавіта ў перакладах Дайніуса Сабецкіса і загучалі па-літоўску вершы беларускіх паэтаў.

Акрамя беларускіх аўтараў у альманаху змешчаны творы літоўскіх паэтаў: Эрыкі Друнгутэ, Віктараса Рудзянскаса, Александраса Жалуса а таксама арыгінальныя вершы Дайніса Сабецкіса.

У рубрыцы “Дэбют” друкуецца вершаваная нізка маладой клайпедскай паэткі Расы Жвікайтэ. Шмат матэрыялаў альманаха прысвечана тэме сучаснай літоўскай паэзіі, праблемам культурнага жыцця Клайпеды і Літвы, змешчана вялікая фотагалерэя.

У будучым вырашана пашырыць кола аўтараў альманаха да гістарычных межаў Вялікага княства Літоўскага, далучыўшы да выдання аўтараў з Польшчы і Украіны.

Тэгі: