Фронтмэн гурта Mister X Ігар Банцэр патрапіў у псіхіятрычную клініку ў Варшаве

Пра гэта стала вядома ад знаёмых рок-музыкі.


85129462_3199568696737587_7680104508315140096_n.jpg

Са слоў знаёмых Ігара, у рок-музыкі адбыўся канфлікт з прадстаўнікамі мясцовай паліцыі, пасля чаго яго даставілі ў клініку. Сам музыка выставіў на сваёй старонцы фота з пазнакай, што ён знаходзіцца ў псіхіятрычным шпіталі. «Нарэшце я знаходжуся ў месцы, дзе атрымаю 100% прафесійную дапамогу і клопат (тут мяне будуць карміць веганскімі стравамі)», — напісаў Ігар.

Са слоў знаёмых, канфлікт рок-музыкі з прадстаўнікамі паліцыі адбыўся з-за яго эпатажных паводзінаў. Пасля абследавання Ігар плануе падаць на іх у суд.