Барыс Грабеншчыкоў: «Людзі, якія развязалі гэтую вайну, з'ехалі з глузду. Яны — ганьба Расіі»

26.02.2022 Музыка

Барыс Грабеншчыкоў выказаўся аб сітуацыі на Украіне: «Тое, што адбываецца — сапраўднае вар'яцтва. Людзі, якія развязалі гэтую вайну, з'ехалі з глузду. Яны — ганьба Расіі».


borisas-grebenscikovas-karas-ukrainoje-89554885.jpg

Расійскі музыка размясціў пост з рэакцыяй на ваенныя дзеянні Расіі супраць Украіны на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook.

Супраць расійскай агрэсіі ў бок Украіны ўжо выказаліся Іван Ургант, Oxxxymiron, Андрэй Макарэвіч і шмат іншых.