Даследчык дуды Яўген Барышнікаў заўтра прачытае анлайн-лекцыю для студэнтаў Львоўскай кансерваторыі

Далучыцца ў сеціве можа кожны, паведамляе канал BelarusWithUkraine.


000.jpg

Гутарка пойдзе пра тое, як:

▪️ музычны інструмент сялян становіцца нацыянальным міфам;
▪️ з дапамогай дуды ствараецца зямля і перамагаецца Змей;
▪️ зразумець, што адраджэнне адбылося.

Даследчык дуды, куратар Беларускага дударскага клуба, заснавальнік партала Ethno.by Яўген Барышнікаў цяпер жыве ў Львове. З самага пачатку вайны ён дапамагае уцекачам і падтрымлівае валанцёраў.