На ютуб-канале «Будзьма беларусамі!» выйшла другая серыя гістарычнага серыяла пад назвай «Беларусь 1863». Гэта гісторыя студзеньскага паўстання 1864-1864 гадоў, больш вядомага ў нас як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Што гэта было? Навошта? Пра якіх герояў і антыгерояў паўстання мы ніколі не чулі? Дзе праўда, а дзе — міфы?

Баявая каса — хто яе прыдумаў? Каса супраць штыка — што мацней? Якія раны пакідала гэтая зброя? Якія якасці былі патрэбныя касінеру, каб перамагаць і выжыць? Чаму касой карысталіся ў век пораху? «Штрафбаты касінераў» — што?! Каса — зброя гонару ці адчаю? Праўда пра касінераў 1863 года — у нашым відэа.
Першы выпуск відэапраекта "Беларусь 1863" глядзіце па спасылцы
Неверагодныя прыгоды брытанца ў Рускай Польшчы. Якой насамрэч аказалася Matushka Rossiya?
Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.