• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.06.2022 | Грамадства

«Беларусь была моцнай краінай толькі тады, калі з беларускай мовай усё было добра»

Юрыст і «моўны інспектар» Ігар Случак на падставе сваёй дысертацыі падрыхтаваў кнігу «10 стагоддзяў дзяржаўнасці і дыскрымінацыі беларускай мовы». Аўтар распавёў «Новаму Часу» пра тое, якая сувязь паміж мовай і дабрабытам краіны, а таксама як можна атрымаць выданне.


14.jpg

— Распавядзіце, як утварылася кніга і чаму менавіта цяпер прыйшоў для яе час?

— Ужо больш за 10 год я займаюся абаронай моўных правоў. Я шмат перапісваюся з чыноўнікамі, вытворцамі, спартовымі клубамі, рознымі арганізацыямі і іншымі ўстановамі — у мяне ёсць унікальны архіў доказаў недасканаласці моўнага заканадаўства. Я вывучыў усю магчымую літаратуру пра беларускую мову, пісаў дысертацыю і дыпломную работу пра моўную палітыку ў Беларусі, распрацоўваў змены ў заканадаўства.

На падставе свайго досведу і ведаў пра моўную палітыку я даўно хацеў выдаць такую кнігу, але, калі жывеш у Беларусі і робіш для яе нешта карыснае, нічога немагчыма спланаваць. Бо сёння ты ў адным месцы, а заўтра ўжо вымушаны збіраць Стэфана (сына Ігара Случака і Аліны Нагорная. — НЧ), котку, рэчы і шукаць новае жытло, новыя кампутары. Таму ідэя з кнігай усё адкладалася і адкладалася.

15.jpg
З сынам Стэфанам

А цяпер мы з Алінай распачалі «Акадэмію Ў» — курсы па абароне моўных правоў, і я зразумеў, што для паўнавартаснага навучання трэба падручнікі. І гэтыя веды важныя не толькі для нашых студэнтаў, але і для ўсіх, хто хоча, каб Беларусь была незалежнай, прававой і дэмакратычнай краінай.

16.png

— Назва кнігі вельмі інтрыгоўная і абяцае шмат цікавых гістарычных прыкладаў як панавання, так і дыскрымінацыі беларускай мовы цягам 10 стагоддзяў нашай гісторыі. Ці можаце прывесці некалькі з іх, каб даць уяўленне будучым чытачам, што іх чакае?

— Як прыклад панавання можна прывесці той факт, што каралі польскія карысталіся беларускай мовай, бо ў той час, калі беларуская мова ўжо была мовай прававых актаў, польская пісьмовая мова яшчэ была недастаткова развітая. Таксама ў якасці добрага прыкладу можна ўзгадаць, што мовай дыпламатычных зносін з заходнім светам была лацінская, а з усходнім — беларуская.

17.png

Як прыклад дыскрымінацыі можна прывесці той факт, што з 1697 года на беларускай мове забаранілі выдаваць новыя прававыя акты, або тое, што канстытуцыя 3 траўня 1791 года была выдадзена толькі па-польску. Або тое, што сёння заканадаўства ў 98,5% выпадкаў выдаецца на рускай мове.

— Даследаваўшы ажно 10 стагоддзяў існавання беларускай мовы, маглі б вы падзяліцца нейкімі найбольш важнымі высновамі?

— Беларусь была моцнай краінай толькі тады, калі з беларускай мовай усё было добра. Менавіта таму нядобразычліўцы мэтанакіравана стагоддзямі знішчалі нашую мову, каб Беларусь не была самастойнай, а беларусы сталі «лялькамі» чужых інтарэсаў.

У 10 стагоддзі нарадзілася беларуская дзяржаўнасць у выглядзе Полацкага княства — да гэтага палітычнай арганізацыі не было, было толькі кіраванне плямёнамі. І калі з’явілася дзяржава, то з’явілася падства і разважаць пра дзяржаўную мову. І хоць напачатку палітычныя эліты карысталіся сваёй роднай скандынаўскай мовай, але пасля цалкам перайшлі на беларускую.

— Дык чаго ж у гісторыі беларускай мовы было больш — дзяржаўнасці ці дыскрымінацыі? Ці дае кніга адказы на пытанні пра прычыны гэтага?

— Цяпер можна казаць, што гісторыя падзялілася на два роўныя адрэзкі — да 15 ст. было больш дзяржаўнасці, пасля пачалася моўная дыскрымінацыя і, адпаведна, заняпад беларускай дзяржаўнасці. Таму калі мы хочам бачыць Беларусь сапраўды незалежнай і моцнай дзяржавай, гісторыя кажа нам аб тым, што беларуская мова павінна быць адзінай дзяржаўнай у краіне.

18.png

19.png
Вынікі дзейнасці «моўнага інспектара» Ігара Случака

— Нядаўна выйшла кніга Аліны Нагорнай «Мова 404» пра дыскрымінацыю беларускай мовы. Ці не будзе паўтарэнняў у вашай кнізе?

— Кніга Аліны — рэальныя гісторыі людзей, што размаўляюць па-беларуску ў Беларусі. Жывыя прыклады дыскрымінацыі. У маёй кнізе — факты, падзеі, юрыдычныя моманты. Але і прыклады з кнігі Аліны таксама ёсць, бо яны цудоўна ілюструюць недасканаласці сённяшняга моўнага заканадаўства.

— Як можна падтрымаць выданне і атрымаць кнігу?

— Трэба паставіць плюсік тут, а мы звяжамся з вамі праз некаторы час.

Яўгенія Бурштын, «Новы Час»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі

21 чэрвеня Маркевіча затрымалі на працоўным месцы ў Гродне, потым прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы

Беларуская паэтка Наста Кудасава на сваёй старонцы ў Фэйсбук апублікавала кранальны верш пра мову. Як ні пераключай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года

У дзяржаўнага літаратурна-мастацкага выдання для малодшых школьнікаў — часопіса «Вясёлка» ўпершыню за некалькі...

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі
    Грамадства Літаратура
    «Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы
    Грамадства
    У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года
    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Вялікае перасяленне народаў 2020-2022-... Не канец, а толькі пачатак
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM