Усяго ў 2024 годзе ў свеце за кратамі застанецца 521 журналіст. Больш за палову зняволеных супрацоўнікаў медыя прыходзіцца на Кітай (уключна з Ганконгам), М’янму, Беларусь і В’етнам.
«У 2023 годзе Беларусь Лукашэнкі ўваходзіць у тройку рэжымаў, якія найбольш асуджаюць журналістаў: за кратамі знаходзяцца 39 чалавек (на 7 больш, чым у 2022 годзе). Беларусь — краіна з найбольшай колькасцю затрыманых журналістак (10) пасля Кітая (14)», — гаворыцца ў справаздачы міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў».
Кітай — «найбуйнейшая ў свеце турма для журналістаў», тут за кратамі знаходзіцца 121 прадстаўнік медыя, гэта амаль чвэрць ад затрыманых журналістаў па ўсім свеце.
У 2023 годзе загінула 45 журналістаў, 13 з іх — на Блізкім Усходзе.
Па стане на 1 снежня ў закладніках знаходзіліся 54 журналісты, больш за палова з іх — у Сірыі.
84 журналісты лічацца зніклымі без вестак, больш за палова з іх прапала ў краінах Лацінскай Амерыкі.
budzma.org