Беларусь у топе па вывучэнні моў у Duolingo

У 2025 годзе беларусы занялі 3-е месца сярод самых актыўных вучняў на платформе Duolingo, піша thinktanks.pro.

DuolingoФота: change.org

Duolingo — гэта дадатак для вывучэння замежных моў.

Паводле звестак штогадовай справаздачы, у 2025 годзе англійская мова была самай вывучанай у дадатку, у 79% краін яна стаіць на першым месцы.

Хутка расце попыт на такія мовы, як кітайская, карэйская і партугальская.

Японія і Аўстралія занялі лідзіруючыя месцы сярод паліглотаў. Жыхары гэтых краін часцей за ўсё вывучаюць тры і больш моў.

Першае месца па сярэднім часе, затрачаным на вывучэнне замежнай мовы, заняла Японія — ужо другі год запар. На другім месцы размясцілася Венгрыя, а на трэцім — Беларусь. Расея і Нямеччына таксама ўвайшлі ў топ-5.