Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.
Хто беларусізаваў Беларусь 1990-х і пры чым тут Пазняк? Калі ў Саладухі былі валасы, а Крыжаноўскі — жартаваў пра Лукашэнку? Адкуль узяліся «Дажынкі» і і «Славянскі базар»? NRM, Neuro Dubel, Ulis, Gods Tower, Narodny Albom — як гэта было магчыма? Чаму Ярмоленка спяваў песні на вершы Някляева? Высокае мастацтва і трэш, свабода на тэлебачанні і першыя забароны. Куды яно ўсё падзелася і які самы важны рубікон у 90-я так і не быў перакрочаны? Узгадваем беларускія дзевяностыя разам!
Папярэднія выпускі гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» глядзіце па спасылцы.