• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.08.2023 | Адукацыя Беларуская мова

Спіс школ Мінска і буйных гарадоў, дзе вучаць па-беларуску

Пра навучальныя установы, якія сёлета набіраюць класы з беларускай мовай навучання, піша Наша Ніва.


Школа

Мінск

У гімназіі № 4 (Фрунзенскі раён, вуліца Кунцаўшчына, 18) плануюць набраць 96 першакласнікаў. Колькі з іх будзе вучыцца па-беларуску, вызначыцца пазней. У гімназіі з беларускай моваю паглыблена вывучаецца англійская, а таксама даюцца веды ў галіне інфармацыйных тэхналогіяў, музычнага мастацтва.

У гімназіі № 9 (Першамайскі раён, вуліца Сядых, 10) набіраюць два беларускія класы з 48 вучнямі. Беларускамоўнае навучанне сумяшчаецца з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы і польскай факультатыўна. Тут вучаць прадметам музычнага цыкла.

Гімназія № 14 (Заводскі раён, вуліца Васняцова, 10) штогод набірае беларускамоўныя класы. Сёлета не выключэнне, сказалі ў гімназіі. Пакуль, аднак, не вызначана, колькі першакласнікаў будзе вучыцца ў гімназіі па-беларуску. Разам з беларускамоўным навучаннем у гімназіі даюць паглыбленыя веды па замежных мовах. Выкладаюцца таксама спецкурсы па міфалогіі, псіхалогіі, асновах эканамічных ведаў, журналістыцы.

У беларускамоўнай гімназіі № 23 (Савецкі раён, праспект Незалежнасці, 45) плануюць набраць два першыя класы. Плануецца, што ў іх будуць вучыцца 52 вучні. У гімназіі выкладаюцца англійская, кітайская, польская мовы.

У гімназіі № 28 (Ленінскі раён, вуліца Ракасоўскага, 93) навучанне цалкам беларускамоўнае. Сёлета, як і ў папярэднія гады, не абыдуцца без беларускіх класаў. Колькасць першакласнікаў пакуль невядомая. У даважку да беларускай мовы дзяцей паглыблена вучаць французскай і англійскай мове.

У школе № 60 (Маскоўскі раён, вуліца Лібкнехта, 82) сёлета набіраюць адзін клас з беларускай моваю навучання.

Адзін беларускамоўны клас з’явіцца ў 72-й мінскай школе (Партызанскі раён, вуліца Халмагорская, 59).

Пачатковая школа № 112 (вуліца Убарэвіча, 142 — Заводскі раён) таксама набірае адзін беларускамоўны клас.

Магілёў

1 клас з беларускай мовай навучання набіраюць у школе № 1. У ёй ужо ёсць тры беларускамоўныя класы з невялікай колькасцю вучняў. Калі ў бацькоў з’явіцца жаданне аддаць туды сваіх дзяцей, то праблемаў з гэтым не ўзнікне. Школа № 1 знаходзіцца ў цэнтры горада, на вуліцы Першамайскай, 24.

У мясцовай школе № 34 прымуць новых вучняў у існуючыя беларускамоўныя 2, 4, 6 і 8 класы. Набіраць першакласнікаў сёлета тут не плануюць.Школа знаходзіцца ў Задняпроўі на вуліцы Габраўская, 16.

Дзве згаданыя школы чаргуюцца ў наборы першакласнікаў. Год адна, затым год другая.

Гродна

У Гродне беларускамоўных першакласнікаў чакаюць у мясцовай школе № 32, якая месціцца на вуліцы Ліможа, 11. «Традыцыя захавалася дагэтуль», — сказалі ў школе пра беларускамоўнае навучанне. Пакуль у клас запісалася 5 вучняў.

Клас з беларускай моваю навучання набіраюць таксама ў 34-й школе. Яе адрас: Індурская шаша, 14. Пакуль вучыцца па-беларуску ў гэты клас бацькі аддалі траіх дзетак.

У Гродне беларускамоўныя класы набіраюць цягам апошніх 10 гадоў.

Гомель

У Гомелі беларускамоўных першакласнікаў чакаюць у гімназіі № 36 імя Івана Мележа. Цяпер у клас набіраюць дзяцей, якія прапісаныя па адрасах, замацаваных за навучальнай установай. 

Дзяцей з іншых раёнаў запішуць у яго, калі застануцца вольныя месцы. Бацькі такіх першакласнікаў мусяць пазначыць у заяве, што яны просяць разглядзець магчымае залічэнне. Трапіць у беларускамоўны клас лягчэй, чым у рускамоўны, кажуць у гімназіі.

Брэст

У Брэсце на беларускай мове вучаць з 1 да 4 класа ў гімназіі № 3. З 5 класа пачынаецца рускамоўная школа, сказалі ў адміністрацыі Ленінскага раёна горада. 

Запісаць дзяцей у гімназію можна толькі пры наяўнасці вакантных месцаў, бо першакласнікаў набіраюць па тэрытарыяльным прынцыпе. 

Бацькам, якія хочуць вучыць дзяцей па-беларуску, варта звяртацца да адміністрацыяў школ і гімназіяў. Неабходна праглядаць абвесткі на сайтах навучальных устаноў і раённых аддзелаў адукацыі. Заявы на залічэнне ў школы прымаюцца да 15 жніўня. Іх маюць разгледзець да 28 жніўня. Як правіла, у беларускамоўныя класы вучняў бяруць на працягу года.

Чытайце яшчэ: «Мы маем права навучаць сваіх дзяцей на роднай мове». У Вільні збіраюць подпісы за адкрыццё яшчэ адной беларускамоўнай школы


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Іна Кулей — лагапед, якая працуе з беларускамоўнымі дзецьмі. Нядаўна яна адкрыла свой лагапедычны кабінет у Варшаве....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Нядаўняе адкрыццё трэцяй вежы Крэўскага замка прымусіла паразважаць: колькі таямніц яшчэ хавае наша зямля? Раскрыць іх дапаможа...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип