Беларуская Бастылія. Еўрапеец стварыў мазаіку з фотаздымкаў беларускіх палітвязняў

Для сваёй працы ён выкарыстоўваў фотаздымкі 1204 палітвязняў, піша «Салідарнасць».


128.jpg

Такім чынам кінарэжысёр Эрні Барбараш у абвешчаны праваабаронцамі Дзень салідарнасці з палітвязнямі падтрымаў усіх, хто знаходзіцца за кратамі ў Беларусі.

— У гонар Дня палітвязня ў Беларусі я стварыў вобраз пад назвай «Беларуская Бастылія» — мазаіку «Узяцце Бастыліі» Жана-П’ера Увеля, складзеную з фатаграфій 1204 палітвязняў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі ў Беларусі, — напісаў Эрні Барбараш.

Нагадаем, праваабаронцы аб’явілі 21 траўня Днём палітвязня ў Беларусі.

«Салідарнасць»