Беларуская праваслаўная супольнасць у Францыі распачала служэнне па-беларуску ў Парыжы

13.03.2023 Замежжа

Учора, 11 сакавіка адбылася беларуская праваслаўная літургія ў Свята-Мікалаеўскім храме (Канстанцінопальскі Патрыярхат) ў заходнім прыгарадзе Парыжа Булонь-Біянкур, — піша «Хрысціянская візія».


photo_2023-03-12_23-13-37.jpg

Падчас літургіі, якую правялі вядомыя беларускія святары Уладзімір Драбышэўскі і Антон Гелясаў, маліліся за спыненне вайны і мір ва Ўкраіне, за беларускі і ўкраінскі народы, усіх загінулых у Беларусі ад рук самазванай улады, а таксама на полі бою ва Ўкраіне.

photo_2023-03-12_23-13-36.jpg

Літургіі маюць стаць рэгулярнымі, пра наступныя беларускія набажэнствы ў Парыжы мы будзем інфармаваць на нашым канале.