Кароткі курс будзе прысвечаны еўрапейскай філасофіі, яе ідэям і постацям (ад Парменіда да Сёрэна Кіркегора і Марціна Гайдэгера), паведамляе Беларускі ПЭН.
Вядомы беларускі філосаф пазнаёміць слухачоў з ягонымі ўлюбёнымі постацямі, кнігамі, ідэямі з еўрапейскай традыцыі думкі. Гэта не столькі акадэмічнае выкладанне філасофскага канона, колькі заангажаваны расповед, сумоўе з традыцыяй, якая не толькі глыбокая і істотная, але таксама жывая і блізкая.
Лекцыі будуць адбывацца ў Zoom штосераду, з 19 кастрычніка па 9 лістапада. Час лекцый: 18:30–20:00.