Грамадская кампанія «Будзьма Беларусамі!», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Фонд Kamunikat.org выдалі «Беларускі каляндар-2023» з малюнкамі і словамі на кожны дзень. Цяпер беларусы замежжа, нават знаходзячыся за тысячы кіламетраў ад радзімы, могуць лёгка замовіць сабе беларускі каляндар. І мы налічылі ажно 5 прычын, чаму варта гэта зрабіць.
Каляндар — сапраўдная скарбонка сакавітых, адметных беларускіх слоўцаў, дбайна падабраных руплівымі выдаўцамі. Тэмы самыя розныя: тут і назвы раслінаў і жывёл, назвы інструментаў, прадметаў вопраткі, мэблі, прыродных з’яваў... Нават добрыя знаўцы беларускай мовы знойдуць нешта цікавае для сябе.
Калі падаецца, што ўсё ў жыцці змрочна і настрою зусім няма, пагартайце хвілінку «Беларускі каляндар». Яскравыя і пазітыўныя малюнкі дапамогуць падняць настрой.
Гэта функцыя любога календара. Уласна кажучы, для таго яны і створаны. Але ж куды прыямней планаваць, карыстаючыся прыгожым календаром на роднай мове.
Новы дзень — новае слова і новы малюнак. Чаму б не пачынаць сваю раніцу з таго, каб глянуць на беларускі каляндар і даведацца, якое слова выдаўцы абралі для гэтага дня? Паспрабуйце! Упэўнены, многім такі рытуал прыйдзеца даспадобы.
Зімовыя святы ўжо хутка. Самы час падумаць пра падарункі. Калі вы яшчэ не вызначыліся, каму што падарыць, то вось вам падказачка: «Беларускі каляндар» — самы што ні на ёсць універсальны падарунак, які падыдзе для сяброў, для калег, бацькоў, школьнікаў... І нават зусім маленькім дзецям спадабаецца разглядваць каляровыя малюнкі.
А галоўнае — гэта падарунак з беларускім характарам!
Замовіць каляндар з магчымасцю дасылкі ў розныя краіны свету можна на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат па спасылцы: альбо праз e-mail shop@kamunikat.com.