• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.09.2020 | Грамадства

Беларускія аблігацыі на Захадзе: біржы слязам не вераць

Заходнія палітыкі пагражаюць сённяшнім уладам Беларусі ўвядзеннем санкцый на фоне пратэстаў у краіне і пастаянных затрыманняў.


Пакуль гаворка ідзе пра так званыя персанальныя санкцыі, то бок абмежаванні на вольнае перасоўванне і фінансавыя аперацыі ў дачыненні да асобных дзяржслужбоўцаў.

Але варта памятаць, што ў мінулым санкцыі тычыліся і беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў. Пэўныя абмежаванні захаваліся і сёння. І яны звязаныя не з эканамічнай дзейнасцю, а маюць менавіта палітычную матывацыю.

Некалькі тыдняў таму ў Лондане, адной з фінансавых сталіц свету, гучалі патрабаванні да ўласнікаў біржы спыніць аперацыі па дзяржаўных аблігацыях Міністэрства фінансаў Беларусі.

Аблігацыі Мінфіна Беларусі: каштоўныя паперы, якія дзяржава размяшчае на біржах. Фактычна, гэта інструмент прыцягнення пазыковых сродкаў. Беларуская дзяржава бярэ на сябе абавязак вярнуць уласніку аблігацый патрачаныя грошы з адсоткамі пасля пагашэння аблігацый (праз 3,6, 10 гадоў).

Пасля набыцця папераў іх уласнік мае права іх прадаць на біржы, выкарыстоўваць са спекуляцыйнымі мэтамі.

Аблігацыі на лонданскай біржы былі размешчаныя ў ліпені 2020 г. і дзякуючы даволі прывабным для трэйдараў адсоткам (прыблізна 6,5% у залежнасці ад тэрмінаў пагашэння) беларускія каштоўныя паперы даволі паспяхова прадаваліся.

Адразу пасля пачатку продажу аблігацый цэны сягалі 103% ад першапачатковых наміналаў. Вядома, што ўласнікамі гэтых пазыковых інструментаў сталі ў тым ліку такія вядомыя міжнародныя фонды, як JP Morgan Asset Management, Goldman Sachs Asset Management. 

Мінфін Беларусі разлічваў атрымаць ад заходніх трэйдараў больш за 1,25 млрд даляраў пазыковых рэсурсаў. Існуюць меркаванні, што такога кшталту пазыкі не заўжды станоўча ўздзейнічаюць на фінансавую сістэму краіны, бо прадугледжваюць даволі вялікі адсотак выплат. Але ў любым выпадку пасля дзесяцігоддзяў санкцый у дачыненні да беларускіх уладаў такі адказны крок, як размяшчэнне дзяржаўных аблігацый на лонданскай біржы, можна лічыць рухам наперад у дачыненнях з Захадам.

Адразу пасля выбарчых падзеяў у сярэдзіне жніўня цэны на беларускія аблігацыі рэзка абрынуліся да 97% ад першапачатковага наміналу. 

photo_2020-08-31_13-24-18.jpg


Трэйдары пазбаўляліся аблігацый з прычыны адмоўнай кан'юнктуры, праз небяспеку ўвядзення тэрміновых санкцый з боку ЕС і ЗША. Што, на думку аўтараў Reuters: «можа выклікаць змяншэнне валютных паступленняў у Беларусь, знізіць плацежаздольнасць беларускіх фінансавых уладаў па пазыковых абавязках, у тым ліку па каштоўных паперах».

Больш давяраюць фінансавым алгарытмам, чым заявам палітыкаў

Нельга выключаць, што рэзкі абвал быў справакаваны біржавымі гульцамі, якія толькі і чакалі моманту, каб як найтанней набыць паперы беларускага Мінфіна на другасным рынку ў прадаўцоў, якія пазбаўляліся ўсё больш танных аблігацый.

Бо пасля некалькіх дзён, на фоне блізкіх перамоваў Лукашэнкі з Пуціным і няпэўнай пазіцыі кіраўніцтва заходніх краінаў датычна санкцый, кошт папер пачаў павышацца. Што праўда, да давыбарчых узроўняў ён не ўзняўся, але дасягнуў адзнакі амаль у 100% ад першапачатковай вартасці. І гэта нягледзячы на незайздросныя перспектывы для беларускай эканомікі.

Напэўна, думаць пра тое, што біржавыя эксперты маюць пэўнасць у плацежаздольнасці краіны, робяць стаўку на беларускія паперы, хутчэй не варта. Гэта фінансавыя прагматыкі, якія больш давяраюць працы гандлёвых алгарытмаў, чым заявам палітыкаў.
 
Таму не трэба арыентавацца на курсы і зменлівую вартасць каштоўных папераў, каб прадказваць падзеі. Хіба што наадварот. Бо рынкавыя трэнды здольныя змяняцца нашмат хутчэй, чым палітычны ландшафт. Трэйдары не маюць ваганняў, калі пытанне тычыцца грошай, магчымасці зарабіць ці цьмяных перспектыў іх страціць. 

Заходнія фінансісты і палітыкі заўжды працуюць поруч. І таму здатныя рэагаваць на змены хутка і не звяртаць увагі на сантыменты. Адзін з прыкладаў — забарона на любыя фінансавыя аперацыі для амерыканскіх фондаў і біржавых гандляроў з каштоўнымі паперамі Расійскай Федэрацыі пасля ўвядзення санкцый з боку дзяржаўных структур-рэгулятараў ЗША.

Хаця крок у 2018-м негатыўна адбіўся на працы фінансавых інстытуцый з амерыканскай прапіскай, хаця і не вельмі значна — ён прызнаны дзейснай мерай па абмежаванні Расійскай Федэрацыі і яе кампаній доступу да грашовых сродкаў з ЗША.

Таму нельга не мець на ўвазе, што калі інтарэсы фінансава-эканамічных эліт Захаду будуць супадаць з палітычнай кан'юнктурай ці наадварот, цалкам магчымае ўвядзенне абмежавальных мераў і ў дачыненні да аблігацый Мінфіна Беларусі.

Што не толькі можа паўплываць у будучыні на іх кошт, але і хутчэй за ўсё адгукнецца цяжкім ударам па запланаваных захадах па прыцягненні грошаў з заходніх фінансавых рынкаў і ўвогуле па беларускай эканоміцы.

Аляксей Гайдукевіч, budzma.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы

З нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Заіра Ісаакавіча Азгура, брэнд «Ложка в ладошке» выпусціў лімітаваную лінейку...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў

Сёння сусветны дзень шчанюка. Ёсць і такое свята. І ў гэты дзень мы хочам не толькі падзяліцца з вамі карыснымі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў

«Церамок» — так лагодна ў простамоўі называюць шэлтар альбо «Дом уцекача» у Варшаве ягоныя заснавальнікі. І не выпадкова,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа

Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і Канфедэрацыя музеяў L’internationale абвяшчаюць адкрыты набор у мастацкія рэзідэнцыі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы
    Грамадства
    Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў
    Грамадства
    «Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў
    Грамадства Замежжа
    Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў
    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип