Беларускія народныя гульні на паштовых марках

03.04.2023 Краіна

Сёння Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў зварот дзве паштовыя маркі з серыі «Беларускія народныя гульні», — паведамляе «Белпошта».


qTxcuHp0j1y4H2jc.jpg

IErgMSwmywmG4PJn.jpg

Новыя беларускія паштовыя маркі «Воранаўскі чыгун» і «Гульня ў мяч» друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня ім. А.Т.Непагодзіна». Маркі выйшлі накладам па 48 тысяч экземпляраў. Тыраж малога ліста 15 тысяч. Месца гашэння — Мінск-паштамт.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў.

У дзень выпуску паштовых марак у зварот на паштамце Мінска будзе праводзіцца адмысловае гашэнне на канверце «Першы дзень». Да гэтага выпуску падрыхтаваныя карткі для картмаксімумаў. Мастак В. Чайчук. Дызайн Я. Бедонік.

88deE8vBZBq2nOit.jpg