Рок-фестывалю «Сонцастаянне» ў Пружанах у наступным годзе не будзе

Прычына адмены мерапрыемства ў тым, што ТАА «Сонцастаянне» не ўнесена ў Рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў і не мае права ажыццяўляць пракат замежных (у т.л. расійскіх) выканаўцаў.

«Soncastajannie»

«У сілу сказанага рок-фестываль «Сонцастаянне» не плануецца да правядзення ў 2026 годзе.

Мы дзякуем усім, хто падтрымліваў нас гэтыя тры гады і ўпэўненыя, што вернемся да правядзення фестывалю ў будучыні», — напісалі арганізатары фестывалю ў сацсетках.

Адзначым, што ў фэсце бралі ўдзел музыкі, якія падтрымалі вайну ва Украіне: Святлана Сурганава, Юлія Чычэрына, гурты «Чайф», «Аліса», «Арыя», «Крэматорый».