Пра забарону на выкарыстанне беларускай лацінкі ў транслітарацыі геаграфічных назваў паведамляецца ў Пастанове Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, якая апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пастанова ўступіла ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
З новай пастановы вынікае, што выкарыстанне беларускай лацінкі адмяняецца, яе заменяць літарамі лацінскага алфавіту. Найменні геаграфічных аб’ектаў будуць перадаваць таксама і з рускай мовы.
Зараз, напрыклад, літары «ч», «ш», «ў», «ж», «г» будуць перадавацца як «ch», «sh», «w», «zh», «g» — Safijewka (Сафіеўка), Sharkawshchyna (Шаркаўшчына), Charnaruchcha (Чарнаручча), Zhazhelka (Жажэлка), Murawjowka (Мураўеўка), Dziedaw Kurgan (Дзедаў Курган).
Чытайце яшчэ:
Plošča Franciška Bahuševiča. Чаму лацінка не даспадобы «рускамірцам»?
Цімафей Акудовіч: Беларуская лацінка як блокчэйн ключ — важны арыгінальны набор сімвалаў