• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.02.2018 | Замежжа

“Belarussian Xata”: рэстаран з беларускай кухняй у Брукліне

У «Беларускай хатцы», што на вуліцы Sheepshead Bay у Брукліне, бярозавы сок падаецца ў высокіх графінах, ён празрысты і чысты, яго смак нагадвае ваду, але такую ваду, якую быццам бы сабралі з кветкі, якая толькі што распусцілася, – з ноткамі тонкай, ледзь заўважнай саладосці: такую ваду маглі б піць дрыяды ці лясныя німфы.

Былая савецкая рэспубліка Беларусь не мае выйсця да мора, дзве пятых яе тэрыторыі займаюць лясы, уключаючы рэшткі вялікага лесу, які з’явіўся на Еўрапейскай раўніне 10 000 гадоў таму назад. Беларусы п’юць бярозавік здаўна. Цяпер у Злучаных Штатах гэты напой расхвальваюць як канкурэнт какосавай вады за яго меркаваныя ўмацавальныя якасці.

У «Беларускай хатцы» задараюцца цуды: па меры таго, як мы замаўляем новыя стравы, з кожным разам ежа становіцца ўсё больш і больш насычанай – вось такая своеасаблівая гіперфагія (перыяд атлусцення перад тым, як упасць у спячку), але, нягледзячы на гэта, на душы і ў страўніку па-ранейшаму прыемная лёгкасць. Магчыма, так адбываецца дзякуючы бярозаваму соку ці гарэлцы з хрэнам, якая абпальвае язык, з-за сімпатычных як на рэкламных паштоўках сталоў з рушнікамі (цырыманіяльныя вышытыя льняныя ручнікі, якія суправаджаюць жыццё беларусаў ад нараджэння да смерці), вакол якіх стаяць драўляныя платы з насаджанымі на калы жбанкамі, ці сарамліва чароўнага афіцыянта, які прынёс чарговае блюда і шэпча: “Вядома ж, у маёй маці яно лепш”.

Усё пачынаецца з закусак: маленькія талеркі, якія не такія ўжо і маленькія. Вушы парсюка наразаюцца палоскамі і смажацца – яны атрымліваюцца вельмі храбусткімі і зусім не тлустымі. Дошчачка для сушы ператвараецца ў платформу для бутэрбродаў з селядцом: замест хлеба тут бульба, агурок і яйка ўкрутую; салёнасць маскіруецца смятанай і лустачкамі чырвонай цыбулі.

Шэф-кухар Ілля Фралоў нарадзіўся ў Мінску, сталіцы Беларусі. Ён робіць традыцыйныя вясковыя дранікі – бліны з цёртай бульбы з дабаўленнем яек, падсмажаныя на патэльні. Іх можна есці з кавалачкамі свініны пад мантыяй плаўленага сыру, але яны смачныя і проста так – калі іх смакаваць толькі з смятанай. Калдуны робяцца таксама з бульбы, толькі ўсярэдзіне схаваны “скарб” – мяса ці грыбы – плюс сметанковая падліўка.

На драўляным блюдзе ў выглядзе букета раскладзены кавалачкі сала (салёны свіны шпік) у трох варыянтах: беларускае – шыкоўнае, растае на языку; вэнджанае – яго водар чамсьці нагадвае стары чэдар (Cheddar); і вугорскае – з чырвоным перцам. Вакол сала – зялёная цыбуля, таматы чэры і долькі часнаку, а побач – ідзе пара ад гарачай бульбы ў неглыбокай патэльні. Больш сціплая, асобная порцыя сала суправаджаецца кавалкамі аржанога хлеба, падсмажанага на масле, нацёртага часнаком, у форме конуса.

Боршч: саладосць буракоў кантралюецца салёнымі кавалкамі свініны і ялавічыны. Жоўты гарохавы суп, ціхі і спакойны, прызямляецца на наш стол: з талеркі тырчыць свіная рабрынка, частка якой прадбачліва абгорнутая ў фальгу; мы адчуваем прыемны мясны водар.

У якасці асноўных блюд прыносяць яшчэ больш свініны. Мачанка: кавалак рабра, пляча і каўбаскі ў сялянскім стылі пакідаюць у чыгунку на некалькі гадзін, а потым падаюць з дранікамі ці блінамі, каб імі было больш зручна есці тушанае мяса. Ахайныя лісты капусты падкрэсліваюць смак свініны, ялавічыны і салодкай морквы. Манументальную ножку свініны тушаць, а потым запякаюць пакуль тлушч не сыдзе з бакоў павольнай лавінай.

Першая “Беларуская хатка” адкрылася ў 2012 годзе ў Басманным раёне Масквы, у некалькіх кварталах ад Беларускай амбасады. Бруклінскі філіял адчыніўся ў мінулым верасні ў двухпавярховым будынаку, дзе да гэтага працавала ўкраінская кавярня “Глечык”. Марат Новікаў, бізнэсмэн з Мінска, які перавёз сваю сям’ю ў Бруклін у 1989 годзе, калі Савецкі Саюз разгойдвалі ўнутраныя канфлікты, кіруе абодвума рэстаранамі з дапамогай сына Андрэя, дачкі Вольгі і яе мужа Стыва Паланкера, выхадца з Малдовы.

Некалькі рэцэптаў належаць маці спадара Новікава: выдатны дэсерт – невялікія шарыкі вострага ёгуртнага сыру (фільтраванага ёгурту), пасыпаныя макам, звараныя на маленькім агні ў смятане. Таксама неабходна пакінуць месца для традыцыйных варэнікаў і модных шакаладных рулетаў, у слад якіх уваходзяць скрышанае сухое пячэнне, какава, лясныя арэхі і чарнасліў.

Карацей, усіх прысмакаў і не пералічыць – так шмат усяго! Правесці вечар у «Беларускай хатцы» – гэта як быццам зазірнуць на тузін вечарынак адначасова і адарвацца па поўнай праграме. Аднойчы ўвечары група жанчын сядзела некалькі гадзін у кутку, яны гутарылі і смяяліся – першыя закускі ім прынеслі толькі каля 22:00. Яны нікуды не спяшаліся. Яны ведалі каштоўнасць часу.

 

nytimes.com, пераклад з англійскай

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 18-19 лістапада

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Выстава «Два Паэты, два Сусветы...»...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Culture makes — праект беларускіх і шведскіх арт-менеджараў — аб’явіў набор на навучальны курс для пачаткоўцаў у менеджменце культуры

Праект Culture makes пачаў прыём заявак на навучальны курс для беларускіх творцаў, актывістаў і культурніцкіх менеджараў. ...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Дзеячаў культуры і айцішнікаў запрашаюць на пітчынг digital-рашэнняў для беларускай культуры

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя праектаў/ідэй для ўдзелу ў лістападаўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Забавы

Тэст: Пазнай малую радзіму сусветнавядомых асобаў, народжаных на тэрыторыі Беларусі

Нацыянальныя герой Чылі, ганаровы грамадзянін Францыі, першы прэзідэнт Ізраіля, стваральнік сучаснага іўрыту, заснавальнік...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 18-19 лістапада
    Грамадства
    Culture makes — праект беларускіх і шведскіх арт-менеджараў — аб’явіў набор на навучальны курс для пачаткоўцаў у менеджменце культуры
    Грамадства
    Дзеячаў культуры і айцішнікаў запрашаюць на пітчынг digital-рашэнняў для беларускай культуры
    Забавы
    Тэст: Пазнай малую радзіму сусветнавядомых асобаў, народжаных на тэрыторыі Беларусі
    Грамадства Літаратура Асоба
    Лісты кахання Яўгеніі Пфляўмбаўм да беларускага паэта
    Грамадства
    «Гутаркі ля швейнай машыны». Праект пра ізраільскую культуру і іўрыцкую літаратуру па-беларуску
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Арлоў узнагароджаны прэміяй маршалка Падляскага ваяводства
    Грамадства Гісторыя
    Як савецкая ўлада помсціла родным «ворагаў народа» — высылка, канцлагер для жонак, «дзіцячы ГУЛАГ»
    Адукацыя Літаратура
    Аляксандр Пашкевіч: Падручнікі ад пракурораў — яшчэ адно звяно ланцужка дэградацыі беларускай сістэмы адукацыі
    Грамадства
    Генадзь Коршунаў: Улады самі не вераць у «замірэнне» з грамадствам, таму інструментамі «дыялогу» будуць заставацца рэпрэсіі
    Беларусь — Лацінская Амерыка: у пошуках слядоў Карласа Шэрмана ва ўругвайскай сталіцы. Частка 2
    Грамадства Замежжа Мастацтва
    У Луцку распачынаецца выстава плакатаў Уладзіміра Цэслера ў межах фестывалю «1084. На мяжы»
    Літаратура
    Беларускі ПЭН і «Радыё Свабода» вызначылі пераможцаў і лаўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча
    Грамадства Адукацыя
    Беларускія школьнікі з першага класа будуць вывучаць генацыд беларускага народа
    Тэатр
    Тэатральны рэжысёр Зміцер Чэ: «Узаемадзеянне з беларускай аўдыторыяй нагадвае азбуку Морзе: ты грукаешся, табе адстукваюць, а потым ты гэта расшыфроўваеш»

Афіша

  • 17.11

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ян Клапоцкі ў Гродне

  • 17.11 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 17.11 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 17.11 — 19.11Выстава маладых мастакоў Гродна «8» ў Гродне
  • 17.11 — 30.11Выстава падвойных дываноў у Гродне
  • 17.11 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 17.11 — 19.11Выстава Ксішы Анёлавай «Беларускі мартыралог» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • 5 нагодаў наведаць Зэльву
    • Ад трагікамедый да фільмаў на гістарычную тэматыку. Як наша кіно паказвае беларусаў
    • Сяргей Дубавец: «Ня трэба самапрыніжацца. Яшчэ пра Вільню і Вільнюс у беларускай мове»
    • Вільня і Вільнюс
    • Гурт Atesta апублікаваў кліп на песню «Дзьмухаўцы»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип