105 год таму, 25 сакавіка 1918 года была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. У гэты дзень беларусы штогод ладзяць урачыстасці. Сёлета з нагоды Дня Волі з 24 па 26 сакавіка ў розных гарадах свету пройдуць урачыстыя мерапрыемствы. Зрабілі для Вас падборку з раскладам святочных імпрэзаў, каб вы маглі годна адзначыць найвялікшае нацыянальнае свята ў сваім горадзе.
25 сакавіка завітайце а 15-й у «Карчму 1863» на квіз «А што ты ведаеш пра БНР», у які гуляюць беларусы па ўсім свеце з нагоды Дня Волі.
Дата: 25 сакавіка
Час: пачатак у 10:45 (час мясцовы)
У праграме:
10:45–11:30: Наведванне могілак братоў Антона і Івана Луцкевічаў і капліцы на могілках Расу, дзе пахаваны беларускія паўстанцы 1863-1864 гг.
11:30–12:00: Аўтапрабег з бела-чырвона-белымі сцягамі ад могілак Расу да Лукішскай плошчы
Спасылка на запіс на аўтапрабег
12:00–12:30: Мітынг на Лукішскай плошчы
19:00–20:00: Запальванне лампадак каля беларускай амбасады, хвіліна памяці загінулым у змаганні за Вольную Беларусь, мітынг-канцэрт і сумеснае спяванне гімна «Пагоня».
Амбасада Беларусі (Mindaugo g. 13).
26 сакавіка Беларусы Вільні запрашаюць на дыктоўку*, якую будзе чытаць Маляваныч, а таксама ладзяць адукацыйную гульню-квіз для тых, хто хоча пацешыцца і пашырыць свае веды пра гісторыю БНР.
Клуб «Ліцвіны» запрашае беларусаў на ўрачыстае адкрыццё помніка Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, выбітнаму беларускаму архітэктару, журналісту і грамадзкаму дзеячу. Ён нарадзіўся ў Беларусі, прайшоў доўгі шлях рэпрэсій за абарону нацыянальнай беларускай свядомасці, сыйшоў з жыцця і пахаваны ў Каўнасе.
Урачыстая цырымонія адкрыцця помніку, прыўрочаная да святкавання 105-й гадавіны стварэння першай незалежнай беларускай дзяржавы, адбудзецца а 15 гадзіне 25 сакавіка 2023 году ў Каўнасе.
24 сакавіка рыхтуемся да святкавання важнага для ўсіх беларусаў свята 25 сакавіка. Заспяваем разам вядомыя беларускія песні і гімны пачатку XX ст.:
«Ваяцкі марш», «Пагоня», «Магутны Божа», «Не загаснуць зоркі ў небе» і іншыя.
У Дзень Волі, 25 сакавіка, пачаць святкаванне варта са святочнага мітынга ў цэнтры Варшавы. Збор — у 12.45 ля калоны Жыгімонта.
У праграме:
13.00 — урачысты марш па цэнтры горада;
Месца: plac Zamkowy, Варшава
15.00 — мітынг-канцэрт. Удзел бяруць палітыкі і музыкі.
Дата: 26 сакавіка
Час: 16.00 (час мясцовы)
Месца: Witryna Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6 (уваход з правага боку будынка), Варшава
Вас чакае прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Арлова «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» і акустычны выступ Піта Паўлава пры ўдзеле Рамана Арлова!
Беларуская нацыянальная меншасць у Польшчы і Беларуская дыяспара ў Беластоку арганізуюць святкаванні 105-х угодкаў Акту 25 Сакавіка 1918 г. Дзень Волі адзначаецца беларусамі ўжо звыш стагоддзя і яднае нас усіх ідэя незалежнай, беларускай дзяржавы.
Праграма святкавання тут.
У суботу, 25 сакавіка, беларусы Гданьска святкуюць Дзень Волі! Праграма — неверагодная!
Пачынаецца з імшы. 25 сакавіка ў 9.30 будзе малітва за Беларусь ды імша па-беларуску.
Урачыстае шэсце да Дня Волі ў Лодзі
Час: 17.00 (час мясцовы)
25 сакавіка ў 18.00 Раман Арлоў грае ў Познані вялікі сольны канцэрт да Дня Волі «Будзьма беларусамі»!
24 і 25 сакавіка беларусы Львова ладзяць імпрэзы з нагоды Дня Волі.
У пятніцу, 24 сакавіка, у «Доме Ваяра» адкрываецца выстава «З Украінай у сэрцы», прысвечаная беларускім ваярам, аддаўшым жыццё за свабоду Украіны, і героям, якія працягваюць гэтую барацьбу.
25 сакавіка, у суботу, будзе ўскладанне кветак да помніка паўстанцам Каліноўскага на Лычакоўскіх могілках.
Эстонія
Талін
25 сакавіка, у суботу, беларусы Таліна святкуюць Дзень Волі. У межах святкавання адбудзецца вечарына «Drink and Draw Tallinn», на якой можна будзе памаляваць і проста добра пабавіць час, мітынг ля помніка Канстанціну Пятсу, канцэрт Юрыя Стыльскага з гурта «Дай дорогу!» (уваход вольны!).
Падрабязнасці па спасылцы.
Дзень Волі ў Лос-Анджэлесе
У суботу, 25 сакавіка, у беларусаў Лос-Анджэлеса — Дзень Волі ды гуканне вясны!
Дата: 25 сакавіка
Час: з 12.00 (час мясцовы)
Месца: Lafayette Square, Вашынгтон
Апоўдні каля Белага Дома ў Вашынгтоне будзе мітынг-пікет з выступамі прадстаўнікоў мясцовых беларускіх суполак i іншых дыяспар;
А 15-й жа свята працягнецца ў фармаце сяброўскага пікніка з BYOB + pot luck: кожны прыносіць адну страву да стала і напоі, якія даспадобы.
25 сакавіка, у суботу, беларусы Сіэтла адзначаюць Дзень Волі і адначасова гукаюць вясну. Гукаюць Волю! Прапануюць спачатку падсілкавацца як след традыцыйнымі абрадавымі стравамі, а пасля будуць вадзіць карагоды і прасіць птушак прынесці дoўгачаканую вясну ды волю на сваіх крылах.
Дата: 25 сакавіка
Час: з 17.00 да 22.00 (час мясцовы)
Месца: Lithuanian Music Hall 2715 E Allegheny Ave, Philadelphia
Bеlarus FREEDOM-Philadelphia падрыхтавала фестываль-канцэрт з жывой мызыкай, гульнямi і інтэрактыўнымi станцыямi.
У суботу, 25 сакавіка, беларусы Лондана святкуюць Дзень Волі.
Час: 14.00 (час мясцовы)
Месца: Беларускі Дом, 52 Penn Road, Лондан
Згуртаванне Беларусаў Вялікабрытаніі запрашае адзначыць 105-я угодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
З галоўным выступам сёлета — доктар Аляксандр Пагарэлы, PhD (Варшава). Тэма — «Супольнасць лёсаў і памкненняў: узаемныя назіранні беларусаў і ўкраінцаў ад нацыянальных рэвалюцый да 1939 года».
Будзе і анлайн-трансляцыя праз зум па спасылцы.
Дата: 25 сакавіка
Час: 14.00 (час мясцовы)
Месца: Hviezdoslavovo námestie, Браціслава
Вас чакаюць канцэрт, выстава, беларускія кнігі, цудоўныя беларускія і ўкраінскія тавары і, нарэшце, кінапаказ.
Дата: 25 сакавіка
Афіцыйная частка
14.00 — збор ля Першай гімназіі
Месца збору: https://goo.gl/maps/QSdrF9ggE7kHY4kb7
14:30-15:30 — святочны марш і ўрачыстая акцыя-мітынг у цэнтры Тбілісі.
Падчас мітынгу ўсе разам праспяваем нашыя нацыянальныя гімны! Узгадаць словы можна па спасылцы.
На мітынгу будзе магчымасць выступіць са сваёй прамовай. Калі ласка, загаддзя ўзгадніце свой тэкст на пошту belromatut@gmail.com.
Неафіцыйная частка
16:00 — працяг святкавання адбудзецца ў бары Bunker.
У праграме квіз (рэгістрацыя на квіз па спасылцы), выступы беларускіх музыкаў, стэндап, караоке, дабрачынны аўкцыён і шмат іншых цікавых актыўнасцяў.
У пятніцу, 24 сакавіка, беларусы ў розных гарадах свету гуляюць у суперпуперквіз «А што ты ведаеш пра БНР?» (З прызамі!) То ў Батумі таксама гуляюць!
Час: 20.00 (час мясцовы)
Месца: прастора «Аксяродак», вул. Метакса, 4, Батумі
Прыходзьце высветліць, што ж ведаеце вы!
Забег, мітынг і дваровы канцэрт: Дзень Волі ў Батумі
25 сакавіка беларусы Батумі святкуюць Дзень Волі!
Падрабязная праграма тут.
У суботу, 25 сакавіка, беларусы Эдмантана святкуюць Дзень Волі ды гукаюць вясну.
25 сакавіка прадстаўнікі беларускай дыяспары Ізраілю сіламі творчага аб’яднання BSRB Production ды Народнай Амбасады Беларусі ў Ізраілі ладзяць святкаванне 105-й гадавіны ад падпісання Акту Незалежнасці!
Час: 17:00
Месца: HaMeretz 2, Tel-Aviv.
Праграма святкавання тут.
Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.
Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!
А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.