Беларусы вучыліся ў немцаў? Вайна, тытунь, грошы і праца. Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.

«Tryzub i Pahonia»

Чаму з Беларусі зніклі немцы, а нашчадкі не пакінулі нават старых прозвішчаў? За што Міцкевіч і Багушэвіч «тролілі» немцаў у ХІХ стагоддзі? Чаму аніводная вайна ВКЛ з Масковіяй не абыходзілася без нямецкай пяхоты? Ці быў нейкі плён ад доўгіх войнаў з крыжакамі і Тэўтонскім ордэнам? Хто, урэшце, рэфармаваў грашовую сістэму ВКЛ, каб было «не сорамна»? Праўда і міфы пра немцаў у беларускай гісторыі — у нашым відэа.