Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова

Каманда «Нішо» стварыла каляндар на 2024 год: зараз ён яшчэ знаходзіцца ў вёрстцы, але папярэдні заказ ужо адкрыты, піша citydog.io.


Што гэта такое — «Нішо»?

«Нішо» — гэта адкрыты анлайн-слоўнік сучаснага беларускага слэнгу, куды словы дадаюць самі карыстальнікі. Там нават ёсць функцыя галасавання за ўпадабаныя выразы.

У «Нішо», па задумцы, можна дадаваць увогуле ўсё, што, на думку карыстальнікаў, павінна быць у беларускай мове. Напісаць можна нават тыя звыклыя і знаёмыя словы, якія сёння набылі новае сучаснае значэнне. І, здаецца, у гэтай частцы канцэпцыі прадукта крыецца канфлікт.

А зараз яны яшчэ і каляндар выпускаюць

Пра ідэю зрабіць каляндар на 2024-ы са словамі, якія дадалі ў слоўнік беларусы, стваральнікі «Нішо» распавялі яшчэ ў ліпені. І вось зараз новы праект рыхтуецца да выхаду ў свет, а вы ўжо можаце аформіць папярэдні заказ тут (каляндар будзе ў папяровым варыянце). Кошт — 25 еўра (або 87 руб.).

Nisho.jpg

Чытаць яшчэ: У замежжы выйшаў «Беларускі каляндар-2023» з малюнкамі і словамі на кожны дзень. 5 прычын, каб яго набыць