У мясцовым клубе сабралася беларуская моладзь і жанатыя пары, якіх «неўзапраўду» жанілі «бацькі» Сяржук Доўгушаў і Надзея Нортан. Дзяўчаты перапапрануліся ў нацыянальныя строі выбіралі сабе пару з хлопцаў. А потым пары з бацькамі танцавалі «Лявоніху», «Суботу», гралі ў «Падушачку», «Бабыля» і канешне «Вішанку», калі князь (хлопец) падскоквае каб пацалаваць сваю князёўну.
Арганізатарам удалось стварыць беларускую калядную атмасферу, дзе задаваленне атрымалі дзеткі, бацькі, ўсе, хто далучыўся. Частавалі гасцей беларускімі стравамі, бабкай, халадцом ды капустай з каўбаскамі, і нават самаробленай Крамбамбуляй. Быў зладжаны невялічкі аўкцыён у падтрымку Арт-рэзідэнцыі «Дом творцаў». На цэлы вечар беларусы з-за акіяна перанесліся ў Беларусь, адчулі сабе дома, гулялі, спявалі ды танчылі, як гэта рабілася стагоддзямі ў калядны час.
Фота: Natalia Parfenova і Александр Ждановіч